• Уладзімір Асокін
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • 22
  • 21
  • 17
  • 23
  • 14
  • 24
  • 15
  • 19
  • 20
  • 25
  • 26
pero-2Hrol O

 

Нарадзілася ў 1962 годзе ў вёсцы Мількавічы Міёрскага раёна.

Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. З 1986 года працуе ў Папшулёўскай сельскай бібліятэцы Міёрскага раёна. Пісаць вершы стала нядаўна.

 


ПРАШЧЭННЕ

А бывае і так –

Птушка з чорнымі крыламі.

Гора, роспач, нягода,

У душы кавардак.

 

Тонкая нітка надзеі,

Як расток з-пад зямлі.

Ноччу буры, завеі,

А ў дзень – крумкачы.

 

Паглядзі ў мае вочы.

Я прашу – пазаві.

Буду нянькай і мамкай.

Буду жонкай табе.

 

Толькі з ласкай, надзеяй

Пазаві, пазаві...

 


ПАПШУЛІ

Я люблю сваю вёску,

Жураўліны наш край.

Неба чыстага палоску

І празрысты ручай.

 

Дзе бабуліны рукі

Абдымалі абрус.

Дзе дзядуліны вочы

Баранілі наш лёс.

 

Колькі цудаў на свеце!

Усе яны – у Папшулях.

І ваўкі, і касулі, і бабры, і мядзведзі,

У лясах і балотах, на раках і лугах.

 

Пажадаю Вам, людзі,

Здрады каб не відаць.

І ў шчасці, і ў згодзе

Век дажыць, красаваць.

 


МАМА

Мама –

Гэта зоркі на небе,

Што пакажуць дарогу.

Мама –

Гэта ветрык у полі,

Што палашчыць цябе.

Мама –

Гэта кроплі расы,

Што ратуюць ад смагі.

Мама –

Гэта радасць і шчасце,

Што былі ў жыцці.

Беражыце матуль

Да апошняга слова.

Пранясіце ў казках

Тую ласку і гонар.

Каб было на зямлі

Светла, радасна, добра

Узнясём да нябёс

Дарагіх нашых мам!

 


Шэры дождж,

А мне добра.

Буйны дождж –

Не халодны.

Чаканы, жаданы, любімы,

Сустрэчы не паўтарымы.