Нарадзіўся ў вёсцы Асавец Бешанковіцкага раёна. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі. Працаваў аграномам у калгасе, у Бешанковіцкай сельгастэхніцы, бібліятэкарам Паліцкай сельскай бібліятэкі Бешанковіцкай ЦБС.
АСАВЕЦ
Завецца мая вёска Асавец,
Сваіх далёкіх продкаў я нашчадак.
Я ведаю, тут свету не канец,
А можа, сапраўды, яго пачатак?
КРЫГАЛОМ
Скрыгоча лёд, і крыгі надыбкі
Як спуджаныя коні паўставалі,
Схапіліся зацяжа загрудкі
I крыгалом знянацку распачалі.
А гул такі спалоханай ракі,
Нібыта разрываюцца снарады,
Вада ў сутонні хлыне напрасткі
I абміне заторы і засады.
БАЦЬКУ
Шуміць, шуміць даспелы важкі колас,
Хінецца ціха да маёй шчакі.
Пачую зноўку родны бацькаў голас –
У ім пераклікаюцца вякі.
Стаю каля маўклівых камянёў
І надпісы старыя спасцігаю:
Драмае тут гісторыя вякоў
І цені продкаў ля бяроз блукаюць,
Крыж нахіліўся ледзь не да зямлі,
Плывуць аблокі нада мной павольна.
Мы ўсе ад баразны, а па раллі
Ідуць гады, ідуць сабе няўмольна.
НА ПАХАВАННІ
Хаваем мы Яўменню,
Зямлі кідаем жмені,
Стаім у задуменні
Ля хісткага крыжа.
Сабрала ўсіх Яўмення –
Усё сваё карэнне,
I ў гэты час асенні
Заплакала імжа.
Белай бярозе
Жоўтай хусцінкай
Восень ківае,
А павуцінкай
Сцелецца ў лузе
Бабіна лета,
Промнямі сонца
Шчыра сагрэта.
ТАБЕ
Аблачынкай белай-белай
Ты вяртаешся ізноў,
Рэчкай плыннаю і смелай
Ты выходзіш з берагоў.
I цнатліваю вясёлкай
Асвятляеш небакрай,
I ў жыце перапёлкай
Клічаш: "Любы, сустракай!"
НАВАГОДНЯЕ…
Закружыцца ў нябеснай сіні
Сняжынак незлічоны рой.
Жадаю я сваёй краіне,
Каб панаваў у ёй спакой.
У навагоднім карагодзе
Ля ёлкі кожная сям’я.
Паміж сабой жывіце ў згодзе
Суседзі, блізкія, радня.
Жадаю ўрадлівай нівы
Вам, дарагія землякі,
І долі светлай і шчаслівай
І на наступныя вякі.
Святочнай ноччу навагодняй
Сваю павагу і любоў
Да Беларусі мілай, роднай
Спяшаю выказаць ізноў.
Не трэба мне гучных слоў,
Люблю я сардэчна і шчыра
Сцяжынку ў полі, сяброў,
Крылатых вандроўнікаў вырай.
Квітнеючы луг за сялом
І пах непаўторны сунічны
Дзвіну, яе ціхі паром,
Струменьчык празрысты крынічны.
І звонкае рэха ў бары,
Рабіны марозную гронку,
І радасны смех дзетвары,
І спелых калоссяў гамонку.
Чаромхавы бераг ракі,
Матулі лагодную песню,
І ў мілых вачах васількі,
І водар зямлі напрадвесні.
СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ МАЦІ
Пагутарыць з табой
Я так хацеў,
І не паспеў…
…Казаць было што позна
Заціх птушыны меладычны
спеў
І больш зязюля не кувае
слезна.
Апошняя дарога,
Крыж,
грудок,
Вартуюць сосны
Вечны сон матулін,
Асірацеў радзінны
Мой кут
І ад бяды
Вятры не захінулі.
Цішыню парушае
Песняй звонкаю шпак,
Як артыст выступае,
Ззяе новенькі фрак
Вакалістам узорным
Сярод птушак слыве,
І таму бездакорна,
І натхненна пяе,
Што заслухацца можна,
Радасць поўніць душу,
Яму ў такт асцярожна
Галавой камышу.
Трепетно пальцы коснутся струны,
С первым аккордом надежды и веры
Нежно споём о приходе весны,
Волны ласкают проснувшийся берег.
Песня звенит над простором полей,
И пробуждается первый подснежник,
И журавлей из-за синих морей
Ждём с нетерпеньем, любовью, надеждой.
Тысячи лет повторяются вновь
Встречи, разлуки, горькие слёзы,
Но на земле торжествует любовь
Над повседневностью жизненной прозы.
Волненье и печаль
Душой овладевают,
Порой чего-то жаль,
Луч солнца приласкает.
Головки георгин
И паутинку в поле,
И я грущу один
Над журавлиной долей.
А осень озорна,
Нарядна, как цыганка,
И ветер рвет меха
У золотой тальянки.
ОДИНОКАЯ РЕКА
Проплывают облака
И, укутавшись туманом,
Одинокая река
Растворится в океане.
Почему же речке той
Снится океан безбрежный,
Он сердитый и седой,
Ей же нужен милый, нежный.
Он, разгневанный порой,
Загрустит девятым валом,
Убегающей волной
Сменится его усталость.
И такой он на века:
Побуянив, затихает,
Но влюбленная река
Этого не замечает.
БЕЛЫЙ ТАНЕЦ
Между нами осень золотая
И идут печальные дожди.
Паутинка тонкая, седая
Задержалась на твоей груди.
Между нами вальсы листопада,
Перед ними трудно устоять.
Лист кленовый с гроздью винограда
Белый танец хочет станцевать.
Дирижер оркестра – ветер странствий,
Струны скрипок – сотни проводов,
Тополя в серебрянном убранстве
Поклонились ивам у прудов.
Зацветет подснежник запоздавший
И порадует весеннем днём.
По листве багряной и опавшей
Мы куда-то медленно идем.
И дрожит пугливая осина:
Почему-то одиноко ей.
Шепчет что-то явору калина
На закате журавлиных дней.
Радзіма пачынаецца з бацькоўскага парога,
З жытнёвай нівы, стомленай дарогі,
З рамонкавых лугоў і васільковых,
І з роднага матулінага слова.
Зімовым абрусам засцелены сцежкі,
Лугі і ўзгоркі, палі і ўзмежкі.
А снег так іскрыцца, марозік яршысты
Малюе на вокнах узор серабрысты.
У снежным пакоі сама Каралева
Экзамен прымае ў завеяў па спевах.
Таму нездарма яна Снежнай завецца
Валодае сілай бязмежнай, здаецца.
З цяплом саўладаць і зіме не пад сілу,
У небе жаўрук песняй радуе мілай.
Падхопіць яе ручаёк срэбразвонкі,
Дапісана казка зімовай старонкі.