• Уладзімір Асокін
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • 22
  • 21
  • 17
  • 23
  • 14
  • 24
  • 15
  • 19
  • 20
  • 25
  • 26
pero-2

 

Пшонка Эмілія Ігнацьеўна, 1955 года нараджэння. Скончыла Мінскі інстытут культуры. З 1986 года па 2012 год працавала ў Варганскай сельскай бібліятэцы Докшыцкай РЦБС.


МАІМ ГАДАМ

Бягуць мае гады...

Пытаюся:

"Скажыце, вы куды?

Зрабіце астаноўку хоць на трошкі,

Я вас прашу.

А не, дык я падстаўлю вам падножку"

...Гады маўчаць, падножкі не баяцца.

3 маіх радкоў ім толькі пасмяяцца!

Гадоў маіх імгненні сабяру

У букет прыгожы, буду любавацца...

Натхненне прыйдзе зноў

І дапаможа жыць.

I я ў даўгу не буду заставацца.

 


РОДНАЙ ВЁСЦЫ І ХУТАРУ, ДЗЕ Я НАРАДЗІЛАСЯ...

Дзяцінства майго калыскай

Ты, родная вёска, была.

Радзілася я тут на хутары,

Дзе колісь чаромха цвіла.

 

Дзе жыта ў рост каласілася

I пах ішоў духмяны, як мед,

Дзе сэрца на волю прасілася

3 вятрамі вадзіць карагод.

 

Узляцець мне хацелася птушкаю

Над хатамі, пад небакрай,

Дзе сонца на промнях бы гушкала,

Шумеў дзе бярозавы гай.

 

Як жа многа прыгожага ў Бога!

Ручаёчак там бег праз дарогу,

Падабалася мне яго песня,

Што гучала гулліва і весела.

 

На пагурку "Малінаўка" – хутар

I арэшнік за ім малады,

"Узгарынай" ён зваўся калісьці,

За арэхамі беглі туды...

 

Успаміны цяплом ахінаюць...

Ды толькі не вернеш назад

Той лес, дзе так птушкі спяваюць,

Сцяжынку, бягучую ў сад.

 

Успаміны цяплом ахінаюць,

Успаміны бягуць праз гады,

Дзе мама яшчэ маладая

I тата – жывы, малады.

 

I хочацца маленькай дзяўчынкай

Шчасліваю быць, як тады.

I вёсачка наша не тая,

Старэе яна з года ў год,

I хата праз хату пустая,

Стаіць, абярнуўшыся, плот.

 

Але ты заўжды ў маім сэрцы,

Родная вёска мая,

Душою магу адагрэцца,

У дзяцінства вярнуўшыся я.

 

I дзякую я сваім родным,

Вяскоўцам таксама сваім,

Што падарылі жыццё мне

I радасці, што былі ў ім.