• Уладзімір Асокін
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • 22
  • 21
  • 17
  • 23
  • 14
  • 24
  • 15
  • 19
  • 20
  • 25
  • 26

 

pero-2Gugalinskaya-AA

 

Гугалінская Алена Андрэеўна нарадзілася 10 кастрычніка ў 1970 годзе ў вёсцы Вялікія Грыдзюшкі Шаркаўшчынскага раёна. У 1988 годзе закончыла Лужкоўскую СШ. Паэзіяй, асабліва беларускай, цікавілася яшчэ са школы і марыла паступіць на філалагічны факультэт. На жаль, юнацкая мара – звязаць сваё жыццё з літаратурай і родным словам не здзейснілася. Пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага палітэхнічнага тэхнікума (1991 г.) пэўны час жыла і працавала ў Віцебску. Потым па волі лёсу вярнулася на сваю малую радзіму, у суседнюю вёску Лужкі, дзе жыве і працуе зараз. І вось тут ёй пашчасціла звязаць сваё жыццё з кнігай, з бібліятэчнай справай.

Пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума з 2004 года працуе бібліятэкарам у Лужкоўскай бібліятэцы. Менавіта ў гэты час і адбылася першая проба пяра. Праца бібліятэкара, зносіны з кнігай і чытачом натхняюць, даюць творчую энергію. Алена Андрэещна аддае перавагу вершам на беларускай мове, бо лічыць, што наша роднае слова мае вялікую сілу прыгажосці, мілагучнасці і напеўнасці для таго, каб закрануць самыя патаемныя струны душы.

Піша, калі ёсць натхненне і лірычны настрой, тады радкі самі кладуцца на ліст. З задавальненнем удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці. З'ўляецца салісткай народнага вакальнага ансамбля «Лужкаўскія песняры», у выкананні якога гучаць прыгожыя беларускія мелодыі і песні. Два вершы Алены Гугалинскай «Родны край» і «Матулін наказ», пакладзеныя на музыку, сталі часткай рэпертуара народнага калектыва.

 


ДАЧУШКАМ

Дзве дачушкі-крывінкі мне на радасць растуць,

Дзве дачушкі-малінкі ў маім сэрцы жывуць.

Колькі ласкі, цяпла ўкладала я ў іх,

Дабрыню зберагла для дачушак маіх.


Падрастайце ж, мае вы галубкі,

Зіхаціце як кветкі ў расе,

Як чароўныя дзве незабудкі

У маёй памяці, думках і сне.


Толькі долю каб лепшую кожнай

Дабратворны вам лёс наканаў,

Ды паменей бы ночак трывожных

І цяжкіх, незавершаных спраў.


Падрастайце ж, мае вы галубкі,

Зіхаціце як кветкі ў расе,

Як чароўныя дзве незабудкі

У маёй памяці, думках і сне.

 


БАБУЛІ

Што ж ты, зорачка мая,

Вельмі цьмяна свеціш.

Закацілася за бераг,

Ледзь цябе прыкмеціш.

Закацілася за бераг

Вунь тае ракі,

Дзе малодаю дзяўчынай

Паласкала ручнікі.

Там я сонца сустракала,

Як усход свайго жыцця

І здаецца, што нядаўна,

Ды не ўспомніць таго дня.

Зноў цячэ рака шырока,

Ды не кліча больш у госці.

Хваля з хваляю гуляе

У далёкай маладосці.

 


ВОСЕНЬ

Міла шчодрыцца восень –

У пазалоце лясы.

Добры верасень носіць

Прыгажосць па зямлі.


Жоўты бархат увішна

Раздае на красу.

Журавіны, што вішні,

Раскідаў па імху.


Паяском з павуцінак

Абвівае траву,

Дыяменты расінак

У далоні збяру.


Часам дожджык імглісты

З аблачын прынясе.

Туманом ўсё чыста

Наваколле спаўе.


Мая яркая восень –

Гэты казачны сон!

Хутка зімка запросіць

Да сябе на паклон.

 


Я скрылічак шчасця ў лёса прашу,

Хоць кроплю надзеі і веры.

Да шчырага сэрца далонь прыкладу

І ветліва так адчыню свае дзверы.

Няхай селіцца радасцьу доме маім,

А месца пачэснае зойме каханне,

Няхай песняй гучыць у тысячу лір

Усіх здзейсненых мар святкаванне!

 


Жыццё – паласатая зебра,

Сюрпрыз прынясе не адзін,

То сыпле пад ногі нам звонкае срэбра,

То ветрам сцюдзёным задуе камін.

То мяккаю лапай прытуліць,

Каб зноў адштурхнуць ад сябе.

Палоскаю белай нам сэрца расчуліць,

А потым на чорную дзень прыпасе.

І ўсе ж спадзявацца павінны

І верыць у лепшы свой час,

Што лёс з пачастункам гасцінным

Ля веснічак шчасця сумуе без нас.

 


Мы ўсё спяшаемся, жывём...

Бяжым кудысьці, аглянёмся

І зноў жыццё за гуж бяром,

На шчасце-радасць спадзяёмся.

Сям'я, работа, дом і дзеці:

У турботах крочыць кожныдзень.

Не заўважаем мы вясновай квеці

І лета казачную цень.

Усё ж бяжыць, кіпіць жыццё!

І ў віры яго бясконца

І боль, і смутак, радасць і цяпло –

Усё выпіваем мы да донца.

 


Мяне не палохаюць ветры, што дзьмуць з-пад нябёсаў начных ,

Мяне не палохае непагадзь, раскаты грымотаў ліхіх.

А страшна становіцца часам ад злобы людской, пустаты,

Як сэрца маўчыць, а адказам пракоціцца звон нематы.

 


Як словы пяшчоты забыўшы, ты туліш надзею ў бядзе.

Дакорам паранены душы, а крыўда на помству спадзе.

Сябе супакоіць бяруся, мо ў плыні гадоў – мітуслівы зварот...

І жыць міласэрна імкнуся, каб камень не кінуць у чыйсьці гарод.

 


РОДНЫ КРАЙ

Шуміць гай бярозавы, шапаціць лісцём.

Летнім ранкам росным мы з табой ідзём

Па траве шаўковай, на сустрэчу дню,

У старонцы роднай, дзе ўсё люблю.


Дзе люблю салодкі, дзіўных кветак пах,

Там зямля красуе ў ружовых чабарах.

А на ліпе бусел зладкаваў жытло,

На заранку шчасце клікае ў сяло.


Любы сэрцу родны, запаветны край,

Там чароўнай казкай ходзіць звонкі май.

Дзе палёў жытнёвых залатая даль,

У спадніцы жоўтай восень правіць баль.


Будзем жыць шчасліва на святой зямлі,

Каб у спадчыну нашчадкам перадаць змаглі

Гэту ціш і веліч, мірных дзён быццё,

Светлае, як сонца, Радзімы пачуццё!

 


МАТУЛІН НАКАЗ

Мяне маці збірала ў дарогу:

У жыццё самастойнае віўся мой шлях.

Пакланіўшыся ў пояс бацькоўскім парогам,

Ад свайго я гнязда паляцела, бы птах.

Мяне маці збірала ў дарогу

І наказ мне давала такі:

«Будзь, дачушка, заўсёды ты з Богам

І з любоўю ў сэрцы жыві.

А калі табе цяжка прыйдзецца,

Каб не траціла толькі надзей.

Помні, чулае сэрца знайдзецца.

Ведай, свет не без добрыхлюдзей.»

Я матулін наказ захавала

І любіла жыццё ўсё мацней,

Я ў Бога аховы шукала,

Але помніла : свет – не без добрых людзей.

 

 


 

АСЕННІ НАСТРОЙ

Развітальнаю песняй закружылася лета,

На душы мне маркотна і сумуе са мной

Ціхі луг з прахалодаю чыстага ветра,

І з адцвіўшаю, спелай і сохлай травой.

 

Навявае асенняя слота смугу,

І ўздыхаю часцей па спякотнаму лету.

Я з любоўю пажоўклы лісток прытулю,

Бо калісьці ён быў цёплым сонцам сагрэты.

 

А вярэдлівы сум я з душы праганю.

Ды й ці трэба з прыродай змагацца ?

Як сяброўцы сваёй, я табе не магу

У настроі такім не прызнацца.

 

Слухай! Я прашапчу, хай то будзе сакрэтам.

Толькі іншым, глядзі, не кажы...

Дзiва! Любы прыйшоў з васільковым букетам!

А аб гэтым, прашу, ты ўсім раскажы.