• Уладзімір Асокін
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • 22
  • 21
  • 17
  • 23
  • 14
  • 24
  • 15
  • 19
  • 20
  • 25
  • 26
pero-2Solomatina E

 

Я нарадзілася ў вёсцы Яськаўшчына Лёзненскага раёна ў 1957 годзе. Тут прайшло дзяцінства, юнацтва, тут жыву і зараз. У 1964 годзе пачала шлях да адукацыі: скончыла Яськаўшчынскую пачатковую і Першамайскую сярэднюю школу. Пасля заканчэння школы паступіла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна. Працавала загадчыцай Яськаўшчынскай сельскай бібліятэкі. З 1981 па 1986 год вучылася завочна ў Мінскім інстытуце культуры, дзе набыла прафесію бібліятэкара – бібліёграфа.

Вершы пачала пісаць даўно, яшчэ ў школьным узросце. Тэмы – самыя розныя, але найбольш выразна гучыць тэма любові да роднага краю, да сваіх землякоў, да маленькіх "неперспектыўных" вёсак. Вершы нараджаюцца пад уплывам настрою, сустрэч са сваімі вяскоўцамі. Да шчымлівага болю хвалюе мяне далейшы лёс нашага краю, роднай вёскі, наступных пакаленняў - тых, хто будзе працаваць на нашай шчодрай зямліцы. Часта пытаюся ў сябе, што трэба зрабіць, каб не зніклі ў грамадстве такія каштоўнасці, як душэўнасць і духоўнасць, дабрыня і міласэрнасць. Праблемы... Памылкі... Пытанні.... Як іх рашыць, знайсці выйсце. Не разгубіцца і не страціць самае дарагое – аб гэтым думкі, аб гэтым вершаваныя радкі:


Праз сэрца праходзяць радкі,

Нярэдка складаюцца ў вершы.

Аб вас і для вас, землякі,

Мой верш – і апошні, і першы.

 


МАЯ ВЁСКА

Куток маёй Радзімы, сэрцу блізкі,

Тут нарадзілася, сталела я, расла.

Спявала маці мне, як я была ў калысцы,

Аб прыгажосці роднага сяла.

 

Я – з Яськаўшчыны родам. Наша вёска

Сярод лугоў, лясоў даўно стаіць.

І назва яе пераліўным словам,

Цудоўнай песняй у душы гучыць.

 

Калісьці Ясь касіў тут канюшыну,

Дзяўчаты пелі песні да зары...

Цяпер паўсюдна – тэхніка, машыны,

Гудуць у полі зранку трактары.

 

А летам тут у полі, ці на ўзлеску

Жаўрук дзівоснай песняю звініць.

І чуцен гэты мілы спеў здалёку,

І водар кветак галаву кружыць.

 

Дзе б ні была, сюды мне зноў вяртацца:

Да яблынькі, што кожны год цвіце,

Да бэза з белым чубам заліхвацкім,

Ягоны пах мяне хвалюе і заве...

 

Са мною разам тут сябры і сваякі,

Тут свеціць сонца нават у хмурым небе!

Тут я прапісана надоўга – на вякі,

І мне ніякі горад не патрэбен.

 


ПАКУЛЬ У ВЁСЦЫ СЕЛЯЦЦА БУСЛЫ...

Пакуль у вёсцы селяцца буслы,

Жыццё не можа згаснуць назусім.

І будуць у хатах накрываць сталы,

І святы сустракаць, і шчасця зычыць усім.

 

Ужо зусім малая гэта вёска –

Тут пяць ці сем гаспадароў жывуць.

Але гучыць ўранку летам коска,

І мужыкі з расою ў поле йдуць.

 

Шчыруюць ў садзе і на агародзе,

Зямельку даглядаюць, як дзіця.

Яна ж – карміцелька – так кажуць у народзе,

І сэнс галоўны нашага жыцця.

 

А дзень прайшоў, і вечар наступае,

І сонейка садзіцца за лясок...

Ды гаспадар-руплівец усё спраўляе

Скацінку, даглядае свой дварок.

 

І цешыцца надзеяю на заўтра,

Што зноўку будзе сонечны дзянёк,

І вырасце у полі колас слаўны,

Яшчэ і бульба, ды і агурок...

 

Па ўсёй краіне гэты вёскі нашы.

Іх дні за днямі хуценька бягуць...

А бусел зноўку аглядае пашу –

Яго прылёт чакаюць людзі тут.

 


БІБЛІЯТЭКА

Бібліятэка ў вёсцы – храм культуры,

Жыцця майго самаадданы плён.

Будынак – не шэдэўр архітэктуры –

Чым жа прывабны для народа ён?

А справа ў тым, што тут знайсці ўсе могуць

І радасць для душы і мар сваіх размах.

На стэлажах застылі кнігі строга:

Што сёння ёсць, і што было ў вяках.

Сюды ідуць дарослыя і дзеці

За добрай кнігай, пагартаць альбом,

Даведацца, што робіцца ў свеце,

Раней як мы жылі і як жывём...

Давайце ж шанаваць усю мудрасць продкаў,

Накопленую імі дзень за днём.

Не хопіць у свеце аніякіх сродкаў,

Каб ацаніць, што дорыць "кніжкін" дом !

 


ЛЮБИТЕ, ЖЕНЩИНЫ СЕБЯ...

Любите, женщины, себя,

Ведь годы быстро так летят.

Любите, женщины, всегда –

И в двадцать лет и в шестьдесят.

 

Любите утренней зарей,

Когда вы нежитесь в постели,

Любите летом и зимой,

Когда дожди, когда метели.

 

Не бойтесь слабой быть всегда,

И хрупкой, и чуть-чуть наивной,

Не бойтесь плакать иногда,

И грешной быть – и быть невинной.

 

Не позволяйте на себя

Взвалить проблемы и заботы

И жить, здоровья не щадя,

Лишь для семьи, лишь для работы.

 

Остановитесь, сбавьте шаг

И в изумленьи осмотритесь.

День прожит – это не пустяк,

Вы просто миру улыбнитесь.

 

И помните, что жизнь дана

Для радости, любви и счастья,

И помните, что жизнь – одна,

И ею нужно наслаждаться!

 

Любите, женщины, себя,

Ведь годы быстро пролетят.

Цените, женщины, себя

И в двадцать лет и в шестьдесят!

 


ОЧЕРЕДЬ ЗА СЧАСТЬЕМ

Встану в очередь за счастьем –

Может, мне перепадёт,

Иль в погоду, иль в ненастье

Пусть оно меня найдёт.

 

Мне немного счастья нужно:

Дом, работа и семья,

И чтоб все мы жили дружно –

Дети, внуки, муж да я.

 

А ещё – здоровья в радость,

Чтобы сильно не болеть.

Чтоб года не стали в тягость,

Помаленьку чтоб стареть.

 

Что еще для счастья нужно?

Вера, что не зря живёшь,

Знать: невзгоды и преграды

Одолеешь и пройдёшь.

 

И всю жизнь свою старалась

Птицу счастья я поймать,

Падала и поднималась,

Чтоб чуть-чуть счастливей стать.

 

Пусть смеются, что за счастьем

Скоро надоест стоять,

Пусть – метели, пусть – ненастья,

Буду жить... Умею ждать...

 

 


 

ПОСТАВЬТЕ ПАМЯТНИК ДЕРЕВНЕ...

Поставьте памятник деревне,–

Такой как наша, может быть,

Почти что вымершей и древней,

В которой некому уж жить.

 

Была деревня, жили люди,

Пахали, сеяли зерно,–

Лет пять назад так это было,

А кажется давным-давно.

 

Весну встречали всей деревней

И засевали пашню в срок.

И ждали урожай с надеждой,

Чтоб заготовить хлеба впрок.

 

Войну деревня пережила,

Из пепла встала, расцвела,

В мире жила, детей растила

И к лучшей жизни их вела.

 

Любила, плакала, страдала,

Если беда – на всех одна,

Всем миром в горе помогала,

Коль радость – то на всех одна.

 

Ходили в гости, пели песни,

Соседи, близкие, родня.

И всем всегда хватало места,

Все жили дружно, как одна семья.

 

Что ж стало с нашей-то деревней?

Затихла, замерла в тиши.

И вроде живы ещё люди,

Да только будто бы в глуши.

 

Но есть в деревне, твёрдо знаю,

Надежда, Вера и Любовь,

Что пашня, мать-земля родная,

Весной зазеленеет вновь!

 

Поставьте памятник деревне,

При жизни нашим землякам,

Пусть память оживёт издревле

И сохранится на века!