Выстава творчых работ студыі «ЧудоТворье»
- Details
- Створана 11.11.2024 14:31
Запрашаем наведаць выставу «Займальная азбука» ў бібліятэцы! З 2 лістапада тут прадстаўлены яркія і арыгінальныя работы юных мастакоў студыі «ЧудоТворье» Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (аддзел выяўленчага мастацтва).
Кіраўнік студыі – Валянціна Арцёменка.
Выстава прысвечана беларускаму алфавіту і мове. Жывыя і пацешныя ілюстрацыі да слоў, такіх як «бусел», «вожык», «шалік», «шкарпэткі», «дзік», «слімак», дапамогуць дзецям (і дарослым!) з цікавасцю акунуцца ў свет беларускай гаворкі і лёгка запомніць. новыя словы. Наведванне выставы – гэта цудоўная магчымасць далучыцца да прыгажосці і багацця роднай мовы!