Абласная бібліятэка – лепшая ў рабоце з моладдзю
- Details
- Створана 11.11.2024 13:02
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна прызнана пераможцам конкурсу на лепшую арганізацыю работы з моладдзю ў працоўных калектывах сярод арганізацыі культуры Чыгуначнага раёна г. Віцебска.
На ўрачыстым мерапрыемстве «Час выбраў нас», якое адбылося 5 лістапада ў Культурна-спартыўным цэнтры УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», намесніку дырэктара бібліятэкі Вользе Камендантавай быў уручаны Дыплом.
Абласная бібліятэка вядзе актыўную работу з дзецьмі і моладдзю, далучаючы іх да кнігі і чытання. Аддзелы бібліятэкі праводзяць прэзентацыі новых кніг і святы аўтараў-юбіляраў, аглядныя экскурсіі і інтэлектуальныя віктарыны, творчыя майстэрні і сустрэчы з прафесіяналамі розных галін. Асабліва актыўнымі з'яўляюцца дні школьных канікулаў. У праекце «Восеньскія канікулы ў бібліятэцы» прынялі ўдзел амаль 380 дзяцей і падлеткаў да 18 гадоў.