Прэзентацыя кнігі Таццяны Катовіч «Витебск: Спасская улица. Комиссар Путна»
- Details
- Створана 06.11.2024 08:30
У рамках цыкла «Краязнаўчыя сустрэчы» 14 лістапада ў 17:30 у абласной бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя кнігі «Витебск: Спасская улица. Комиссар Путна».
Гісторыя Спаскай вуліцы і Духаўской набярэжнай у Віцебску, архітэктурныя асаблівасці пабудоў, асоба Вітаўта Путны, чыё імя носіць цяпер вуліца, паўстаюць на старонках новага выдання доктара мастацтвазнаўства, прафесара Таццяны Катовіч.