
Базы даных
- Details
- Створана 15.07.2019 15:30
Базы даных сусветных вытворцаў
Znanium.com – гэта электронна-бібліятэчная сістэма, у якой сфармаваны калекцыі электронных версій кніг, часопісаў, артыкулаў і іншых дакументаў, згрупаваных па тэматычных і мэтавых адзнаках.
ЭБС Znanium з'яўляецца інфармацыйным парталам і ўключае падручнікі, навучальныя дапаможнікі, манаграфіі, артыкулы, дысертацыі і аўтарэфераты, энцыклапедыі, даведнікі, заканадаўча-нарматыўныя дакументы, навуковую перыёдыку, даступныя ў адной віртуальнай прасторы.
У ЭБС змяшчаецца больш за 50000 дакументаў па розных тэматычных напрамках. Грунтам фонду электронна-бібліятэчнай сістэмы Znanium.com з'яўляецца літаратура групы кампаній «ІНФРА-М».
Мова дакументаў: руская.
Доступ: аддалены.
Доступ адкрыты да 31 снежня 2023 года.
Университетская библиотека онлайн
У электронна-бібліятэчнай сістэме «Университетская библиотека онлайн» змяшчаюцца рускамоўныя адукацыйныя рэсурсы (поўныя тэксты падручнікаў, вучэбна-практычных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных комплексаў) па філасофіі, гісторыі, паліталогіі, правазнаўстве, эканоміцы, прыродазнаўчых навуках, інфармацыйных тэхналогіях, культуралогіі, псіхалогіі, сацыялогіі, рэлігіі, філалагічных навуках, літаратуразнаўстве, мастацтвазнаўстве і інш. Прадстаўлены таксама поўныя тэксты навуковых і навукова-папулярных выданняў (манаграфій, зборнікаў, часопісаў); твораў класічнай рускай, нямецкай, англійскай і амерыканскай мастацкай літаратуры; даведнікаў, слоўнікаў, энцыклапедый; ілюстраваных выданняў па мастацтве і інш.
ЭБС сістэматычна папаўняецца новай літаратурай і на сённяшні дзень змяшчае каля 100 000 назваў выданняў. Карыстальнікі маюць магчымасць рабіць нататкі да кніг, ствараць закладкі, каментарыі, канспектаваць з вывадам на знешні носьбіт, фарміраваць віртуальную кніжную паліцу.
Мова дакументаў: руская, англійская, нямецкая.
Доступ: аддалены.
Доступ адкрыты да 31 снежня 2023 года.
Базы даных у тэставым доступе
Электронная бібліятэчная сістэма дзелавых навін «Polpred Обзор СМИ»
Паўнатэкставая база дадзеных лепшых артыкулаў дзелавой расійскай і замежнай прэсы. Архіў важных публікацый збіраецца ўручную. База дадзеных з рубрыкатарам: 53 галіны / 600 крыніц / 9 федэральных акругаў РФ / 235 краін і тэрыторый. галоўныя матэрыялы / артыкулы і інтэрв'ю 9000 першых асоб. Штодня тысяча навін, поўны тэкст на рускай мове. Мільёны сюжэтаў інфармагенцтваў і дзелавой прэсы за 20 гадоў. Інтэрнэт-сэрвісы па галінах і краінам.
Магчымасць падборак публікацый і аналітычных артыкулаў па любым спалучэнню краін і тэрыторый.
Доступ: аддалены.
Электронна-бібліятэчная сістэма BOOK.ru
Электронна-бібліятэчная сістэма BOOK.ru змяшчае больш за 27000 электронных версій падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, манаграфій па розных галінах ведаў: эканоміка, гісторыя, філасофія, філалогія і мовазнаўства, права, палітыка, педагогіка, псіхалогія, тэхнічныя навукі, інфармацыйныя тэхналогіі, прыродазнаўчыя навукі і інш., а таксама аўдыякніг і тэстаў па ўсіх навучальных дысцыплінах.
Мова ресурсу: руская.
Доступ: аддалены.
Доступ адкрыты з 2 мая па 2 чэрвеня 2023 года.
Базы даных уласнай генерацыі
Камбінаваная база даных краязнаўчай тэматыкі.
Аснову рэсурсу складаюць матэрыялы аб дзейнасці лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Афганистан: без права на забвение»
Камбінаваная база даных краязнаўчай накіраванасці.
Вынік рэалізацыі сумеснага праекта ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна », Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане », Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў. Праект распрацаваны да 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана і прысвечаны воінам-афганцам Віцебшчыны.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
Мультымоўная камбінаваная база даных краязнаўчай тэматыкі.
Аснову рэсурсу складаюць матэрыялы пра жыццё і творчую дзейнасць жывапісцаў, графікаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інсталяцыі, якія з'яўляюцца членамі абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз мастакоў», а таксама мастацтвазнаўцаў і фотамастакоў.
Мова тэкста: руская, беларуская, англійская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
Камбінаваная база даных краязнаўчай тэматыкі.
Прадстаўлены звесткі па гісторыі, розных галінах эканомікі і культурнага жыцця раёнаў Віцебскай вобласці. Ўключаны звесткі пра вядомых ураджэнцаў краю: Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, пісьменнікаў, мастакаў і знакамітых людзей у розных сферах дзейнасці.
Мова тэкста: беларуская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Витебщина: документальное наследие»
Электронная калекцыя алічбаваных дакументаў, у якой прадстаўлены рэдкія краязнаўчыя выданні аб Віцебшчыне XIX – пачатку ХХ стагоддзяў.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: лакальны.
Прадстаўлены звесткі аб перыядычных выданнях з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Формы документов»
Змяшчае тыпавыя (прыкладныя) формы і ўзоры дакументаў, якiя ўтрымлiваюцца ў нарматыўных прававых актах.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.