Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б. М. Ельцына
- Details
- Створана 08.02.2024 09:30
Цэнтр аддаленага доступу да інфармацыйных рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б. М. Ельцына працуе на базе Віцебскай абласной бібліятэкі ў рамках Пагаднення пра супрацоўніцтва.
Прэзідэнцкая бібліятэка функцыянуе як агульнадзяржаўнае электроннае сховішча лічбавых копій найважнейшых дакументаў па гісторыі, тэорыі і практыцы расійскай дзяржаўнасці, рускай мове, а таксама як культурна-асветніцкі, навукова-адукацыйны і інфармацыйна-аналітычны цэнтр.
Аб'ём фонду бібліятэкі імя Б. М. Ельцына складае больш за мільён адзінак захоўвання – электронных копій кніжных і перыядычных выданняў, архіўных дакументаў, аўдыё- і відэазапісаў, фатаграфій, навукова-асветніцкіх фільмаў, аўтарэфератаў дысертацый, карт і іншых матэрыялаў.
Карыстальнікі могуць атрымаць доступ як да ўнікальнай расійскай культурнай, гістарычнай і літаратурнай спадчыны, так і пазнаёміцца з творамі і дакументамі па гісторыі Беларусі і Расіі, тэорыі і практыцы беларускай і расійскай дзяржаўнасці.
Для атрымання бясплатнага доступу да рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі трэба запісацца ў бібліятэку імя У. І. Леніна і звярнуцца ў аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў.
Азнаёміцца з інфармацыяй пра фонд Прэзідэнцкай бібліятэкі, а таксама даведацца больш падрабязна пра дзейнасць установы можна на партале www.prlib.ru.
Мова дакументаў: руская, англійская
Доступ: лакальны.