Віртуальная выстава «Крыміналогія як навука пра злачыннасць»
- Details
- Створана 05.11.2024 10:06
Злачыннасць у сучасным грамадстве застаецца небяспечнай для нармальнай жыццядзейнасці з'явай. Злачыннасць і злачынства заўсёды цікавілі не толькі юрыстаў – навукоўцаў і практыкаў, але і самыя шырокія пласты насельніцтва.
Таму з'явіліся і спецыяльныя навукі, якія вывучаюць злачынства і злачыннасць. Сярод гэтых навук значнае месца займае крыміналогія, якую можна назваць навукай пра злачыннасць і яе прычыны, пра асобу злачынца і мерах папярэджання злачынстваў.
Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў запрашае карыстальнікаў наведаць віртуальную выставу «Крыміналогія як навука пра злачыннасць». Выстава ўключае ў сябе нарматыўныя прававыя акты, кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў і электронных рэсурсаў.