Інфармацыйны дайджэст «На варце закона і правапарадку»
- Details
- Створана 21.10.2024 16:13
Роля пракуратуры сёння – гэта перш за ўсё нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў і іншых нарматыўных прававых актаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі.
Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «На страже закона и правопорядка». У ім змяшчаецца інфармацыя, якая раскрывае дзейнасць пракуратуры Рэспублікі Беларусь, надаецца ўвага прафесіі пракурора і асноўным напрамкам яго працы, адлюстраваны старонкі гісторыі Віцебскай губернскай пракуратуры, прадстаўлена інфармацыя аб пракурорскіх работніках Віцебшчыны, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дадзены інфармацыйны дайджэст адрасаваны студэнтам і выкладчыкам юрыдычных факультэтаў, а таксама работнікам пракуратуры і іншым праваахоўным органам.