Вечар духоўнасці «Родительский дом – начало начал»
- Details
- Створана 21.10.2024 16:00
У сучасным свеце сямейныя каштоўнасці – гэта не толькі правілы і традыцыі, якія збліжаюць родных людзей, гэта яшчэ і аснова выхавання.
Тыдзень бацькоўскай любові прысвечаны намаганням кожнага з бацькоў, іх падтрымцы і любові, якую яны ўкладаюць у выхаванне сваіх дзяцей.
Пры садзейнічанні Цэнтра падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» 17 кастрычніка ў абласной бібліятэцы прайшла вечарына духоўнасці «Родительский дом – начало начал». Псіхолаг Вераніка Пруднікава расказала маладым людзям пра сям'ю і сямейныя каштоўнасці як важнейшы фундамент, на якім будуецца жыццё любога чалавека.
Навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа разважалі пра сур'ёзную ролю, якую адыгрывае сям'я ў фарміраванні чалавека як асобы, а таксама пра давер, каханне, узаемадапамогу, павагу і дабрыню, якія застаюцца базавымі для чалавека ХХІ стагоддзя.