Святая апякунка Беларусі
- Details
- Created on Wednesday, 18 May 2016 14:56
Святая апякунка Беларусі
Да 950-годдзя бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора
Еўфрасіння Полацкая... Без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі духоўнае жыццё на ўсходнеславянскіх землях у ХІІ стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі. Полацкая князёўна, ігумення, першая ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны асветніца, святая Еўфрасіння пакінула аб сабе вечную памяць у душы народа. Яна з'яўлялася дачкой Святаслава-Георгія – меншага з сямі сыноў славутага полацкага князя Усяслава Брачыславіча (Чарадзея), і Сафіі – дачкі кіеўскага ўладара Уладзіміра Манамаха. Без жыццядзейнага шляху Еўфрасінні зусім немагчыма ўявіць жыццё на ўсходнеславянскіх землях, пачынаючы з XII стагоддзя і да нашых дзён.
Нарадзілася Еўфрасіння прыкладна ў 1104 годзе. Паводле адных крыніц, вучылася яна ў школе пры Сафійскім саборы, паводле іншых – пры княжацкім двары. З ранняга дзяцінства княжна была навучана чытанню. Да навук праяўляла цікаўнасць і вялікія здольнасці, ды і магчымасці былі: дзяўчынка мела доступ да самых розных тагачасных кніг. Апрача Бібліі яна чытала творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў, славянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфодзія. Князёўна вывучала Нестараву «Аповесць мінулых гадоў» і візантыйскія хронікі, якія знаёмілі з падзеямі сусветнай гісторыі. Да рук Еўфрасінні траплялі філасофскія трактаты, у тым ліку, як лічаць гісторыкі, і працы Арыстоцеля і Платона. Любоў да кніжнага вучэння спалучалася ў дзяўчынкі са стараннай малітвай, а знешняя прыгажосць – з цнатлівасцю. Слава пра прыгожую, мудрую, сціплую і набожную княжну распаўсюдзілася шырока, і многія князі прасілі яе рукі.
Дасягнуўшы паўналецця, Еўфрасіння (тады яшчэ Прадслава) адмовілася ад моднага тады так званага дынастычнага шлюбу, пастрыглася ў манахіні і пайшла ў манастыр, ігуменняй у якім была яе цётка. У хуткім часе па благаславенні епіскапа Полацкага Ільі маладая манахіня пасялілася ў келлі полацкага Сафійскага сабора, які быў пабудаваны яе дзедам Усяславам Брачыславічам. Там, у храмавым скрыпторыі, яна перапісвала і перакладала богаслужбовыя кнігі. Выручаныя ад продажу кніг грошы раздаваліся бедным. Праца перапісчыка была настолькі фізічна цяжкая, што ёю тады займаліся толькі мужчыны. Разам з перапісваннем царкоўных кніг, хронік, папулярных тады зборнікаў афарызмаў пяро асветніцы магло выводзіць радкі Полацкага летапісу. Еўфрасіння пісала і ўласныя творы-малітвы, павучанні, а таксама перакладала з грэчаскай і лацінскай моваў. Яна збірала кнігі для бібліятэкі Сафійскага сабора.
Прыкладна ў 1124 годзе Еўфрасіння атрымала ад епіскапа Ільі падвор'е святой Сафіі пад Полацкам і заснавала свой жаночы манастыр святога Спаса (пазней ён атрымаў назву Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра). У ім манаскі пострыг атрымалі спачатку яе малодшая сястра Гардзіслава (Еўдакія), а потым і стрыечная сястра Звеніслава (Еўпраксія). А неўзабаве Еўфрасінняй Полацкай быў заснаваны і мужчынскі манастыр, пры якім была пабудавана царква Прасвятой Багародзіцы. Дарэчы, для абодвух манастыроў Еўфрасіння напісала статуты, па якіх жылі і дзейнічалі гэтыя ўстановы.
Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, Еўфрасіння стала нашай першаю мецэнаткай. На яе замову полацкі дойлід Іаан у 50-х гадах ХІІ стагоддзя збудаваў за 30 тыдняў храм Спаса – найвыдатнейшы помнік полацкай архітэктурнай школы, які захаваўся да нашых дзён. Полацкая князёўна-ігумення была замоўніцай унікальных фрэсак Спасаўскай царквы і створанага полацкім майстрам Лазарам Богшам знакамітага Крыжа, шэдэўра ювелірнага мастацтва XII стагоддзя, які стаў нацыянальнай святыняй Беларусі. Крыж, сведчаць першакрыніцы, быў зроблены ў 1161 годзе. Еўфрасіння падаравала крыж Спаскай царкве. Аднак, на вялікі жаль, ужо ў нашыя часы, у XX стагоддзі, а калі дакладней – у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны – крыж знік і далейшы лёс яго да сённяшняга дня застаецца невядомым... З імем Еўфрасінні звязана з'яўленне на нашай зямлі прывезенага з Візантыі неацэннага абраза Маці Божай Адзігітрыі, які, паводле царкоўнага падання, быў намаляваны самім апосталам Лукой. Гэты старажытны абраз Божай Маці зараз захоўваецца ў фондах Рускага музея ў Пецярбургу пад назвай «Адзігітрыя Полацкая». Ён з'яўляецца, як сведчаць гісторыкі, самым раннім узорам іканаграфічнага тыпу на ўсходнеславянскіх землях. I тут, Еўфрасіння зноў выступае як збіральніца і апякунка талентаў...
Еўфрасіння надала вялікі размах пашырэнню пісьмовага слова. У заснаваных ёю манастырах былі адчынены адмысловыя майстэрні па перапісванні кніг – скрыпторыюмы. У створаных ігуменняй школах юныя палачане, апрача царкоўна-славянскай, вучылі грэчаскую і лацінскую мовы, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства і медыцыны. З найбольш здольнымі праводзіліся заняткі па паэтыцы і рыторыцы. Значная ўвага надавалася гісторыі. Тут таксама былі бібліятэкі, ювелірная і іканапісная майстэрні. У скрыпторыях, дарэчы, існавала спецыялізацыя: адны майстры выраблялі каляровыя ініцыялы, другія – пераплёты, трэція – мініяцюрныя малюнкі-застаўкі... Адсюль, з полацкіх скрыпторыяў, і па Полацкай зямлі, і за яе межы ішлі ў свет белы кнігі, падрыхтаваныя, выдадзеныя і блаславёныя ёй – нашай вялікай папярэдніцай Еўфрасінняй Полацкай. Тыя кнігі чыталі і перачытвалі дзясяткі, калі не сотні, такіх жа мудрых і вялікіх людзей на еўрапейскім кантыненце, і, такім чынам, слава і пагалоска пра наш край ішла па ўсяму свету.
Там, у полацкіх скрыпторыях, была складзена і царкоўная служба Е. Полацкай, намаляваны яе абраз, напісаны славуты старажытны твор – «Жыціе Еўфрасінні Полацкай».
«Жыціе Еўфрасінні Полацкай» з'яўляецца не столькі крыніцай біяграфічных звестак пра асветніцу, колькі ўзорам, сапраўдным помнікам старажытнабеларускай пісьменнасці XII стагоддзя. Яно вядома нам у шасці рэдакцыях, прадстаўленых больш чым 100 спісамі. Самы ж даўні з іх датуецца XVI стагоддзем. А паколькі першапачатковы тэкст «Жыція...» адсутнічае, дакладна прасачыць яе жыццёвы і падзвіжніцкі шлях ужо наўрад ці ўдасца каму-небудзь з даследчыкаў.
У красавіку 1167 года Еўфрасіння Полацкая прыняла рашэнне ажыццявіць сваю даўнюю задуму – здзейсніць паломніцтва ў Святую Зямлю, і накіравалася ў падарожжа ў Іерусалім. Сабраўшы напярэдадні землякоў у Спасаўскім манастыры, яна паабяцала ім, што паедзе маліцца і за іх, і за родную полацкую старонку... Еўфрасінню суправаджалі стрыечная сястра Еўпраксія і брат Давыд.
Падчас падарожжа яна сустрэлася з імператарам Візантыі Мануілам Комніным – сваім родзічам... У Царградзе Еўфрасіння і яе спадарожнікі наведалі сабор святой Сафіі, набылі залатое кадзіла і іншыя рэчы, атрымалі благаславенне і накіраваліся далей у падарожжа...
Напрыканцы красавіка 1167 года Еўфрасіння і яе спадарожнікі прыйшлі да іерусалімскіх святынь. Яна ўвайшла ў горад праз Хрыстовую браму, накіравалася да труны Гасподняй... Потым яна пасялілася ў манастыры святой Багародзіцы і тры дні запар наведвалася да труны. У апошні дзень наведвання Еўфрасіння звярнулася да Госпада з малітвай, у якой прасіла яго дазволу памерці ў святым горадзе... Неўзабаве яна захварэла... На 24-ы дзень хваробы, як сведчыць «Жыціе...», яна, паспавядаўшыся і прыняўшы прычасце, пайшла ў іншы Свет. Гэта здарылася 23 мая 1167 года...
Яе пахавалі ў манастыры святога Феадосія непадалёку ад Іерусаліма. У 1187 годзе Еўфрасінню перапахавалі ў Феадосіеву пячору Кіеўскай лаўры. У 1871 годзе ў Полацк была перанесена частка яе мошчаў. А 23 мая 1910 года яе нятленныя астанкі вярнуліся ў Спасаўскі манастыр старажытнага Полацка.
Еўфрасіння Полацкая стала першай усходне-славянскай жанчынай, якую праваслаўная царква абвясціла святой. У 1984 годзе яна была прылічана да Сабора Беларускіх Святых. Полацкую ігуменню паводле даўняй традыцыі прызнае святой і каталіцкая царква. Еўфрасіння шануецца як нябесная заступніца Беларускай зямлі. Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай адзначаецца штогод 5 чэрвеня (паводле новага стылю).
Асветніцкая дзейнасць князёўны і ігуменні Еўфрасінні Полацкай аказвала вялікі ўплыў і на палітыку Полацкага княства ў цэлым. Яе заклікі да аб'яднання, супраць княжацкіх усобіц папярэджванні аб тым, што братазабойчыя войны могуць прывесці Айчыну да знішчэння, знаходзілі водгукі і ўвасабленне. Дзякуючы гэтаму, аўтарытэт княства яшчэ больш рос і пашыраўся сярод перадавых на той час краін і земляў. Справу Еўфрасінні ў яе часы і потым падхапілі, паглыбілі і развілі яе землякі і аднадумцы, сярод якіх былі Францыск Скарына і Васіль Цяпінскі, Сімяон Полацкі і браты Зізаніі...
Акафист преподобней матери нашей Евфросинии, игумении и княжне Полотстей : Память преподобной Евфросинии Полоцкой совершается 23 мая / 5 июня. — [3-е изд.]. — Полоцк : Спасо-Евфросиниевский женский монастырь в г. Полоцке, 2014. — 31 с. |
|
|
Арлоў, У. А. Асветніца з роду Усяслава : Ефрасіння Полацкая / У. А. Арлоў. — Мн. : Навука і тэхніка, 1989. — 52 с., [8] л. іл. — (Нашы славутыя землякі). У кнізе апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанчын Еўропы ХІІ стагоддзя Еўфрасінню Полацкую. Пра тое як яна адчыняла школы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункай талентаў, удзельнічала ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Полацкага княства. |
Арлоў, У. А. Еўфрасіння Полацкая = Евфросиния Полоцкая / У. А. Арлоў. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1992. — 220 с. — (Святыя зямлі Беларускай). Кніга прысвечаная святой Еўфрасінні Полацкай. |
|
Бирюкова, Л. М. Слава тебе, святой свет преподобной Евфросинии Полоцкой! : пособие для педагогов и воспитателей общеобразовательных школ / Л. М. Бирюкова. — Мн. : Беларусь, 2003. — 111 с. В пособии представлен образ скромного подвижничества Евфросинии Полоцкой, национальной святой, со всеми присущими восточным славянам качествами, послужившей Отечеству страданием и надеждой, трудом и опорой, верой и любовью. |
|
Гарошка, Л. Святая Еўфрасіння-Прадслава, патронка Беларусі : нарыс жыцця і дзейнасці, артыкулы / Л. Гарошка. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1996. — 124 с. — (Галасы беларускага замежжа). Апрача арыгінальнага даследавання, прысвечанага жыццю і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай, у кнігу вядомага гісторыка беларускай царквы айца Льва Гарошкі ўвайшлі таксама яго артыкулы пра дахрысціянскую веру нашых продкаў, пачатак хрысціянства і культ Багародзіцы на Беларусі. |
|
Евфросиния Полоцкая / авт.-сост. Н. Г. Куцаева. — Мн. : ФУАинформ, 2007. — 80 с. — (Славное имя. Святые). В книге рассказывается о великой белорусской просветительнице, святой Евфросинии Полоцкой. На страницах издания читатель найдет много фактов и гипотез, связанных с жизнью и деятельностью этой замечательной личности, ее эпохой, узнает о славных предках святой Евфросинии, о судьбе основанных ею монастырей и о бесценных реликвиях, ставших национальным достоянием белорусского народа. |
|
Еўфрасіння Полацкая : жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы / Аўт.-уклад. У. А. Арлоў ; мастак У. А. Фандулеў. — Мн. : Полымя, 2000. — 272 с. — (Нашы славутыя землякі). Полацкая князёўна Прадслава, якая жыла ў ХІІ стагоддзі, у юныя гады пастрыглася ў манастыр, стала выдатнаю асветніцай, а пасля была прылічана да святых і прызнаная нябеснаю апякункаю Беларускай зямлі. |
|
Житие преподобной матери нашей Евфросинии, игумении и княжны Полоцкой / отв. за вып. монахиня Сергия (Бульчик). — [Полоцк] : Спасо-Евфросиниевский женский монастырь в г. Полоцке Полоцкой епархии Белорусской Православной Церкви, 2012. — 20 с. |
|
Житие преподобной матери нашей Евфросинии, игумении и княжны Полоцкой : к 100-летию перенесения мощей преподобной Евфросинии Полоцкой / [отв. за вып. А. Судник]. — Полоцк : Спасо-Евфросиниевский женский монастырь в г. Полоцке : Полоцкое книжное изд-во, 2008. — 43 с. |
|
Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай = Животворный символ Отчизны. История Креста святой Евфросинии Полоцкой / Аўт.-уклад. У. Арлоў. — Мн. : Асар, 1998. — 328 с. : іл. Кніга прысвечана нацыянальнай рэліквіі беларускага народа – Крыжу святой Еўфрасінні Полацкай. На аснове шырокага кола гістарычных крыніц і навуковай літаратуры аўтар апавядае пра стварэнне святыні і яе драматычны лёс у мінулыя стагоддзі. |
|
Марціновіч, А. Святая Еўфрасіння : нарыс / А. Марціновіч ; мастак В. П. Сташчанюк. — Мн. : Юнацтва, 1999. — 62 с. : іл. У кнізе расказваецца пра жыццё і дзейнасць выдатнай беларускай жанчыны – асветніцы ХІІ стагоддзя Еўфрасінні Полацкай. Асаблівая ўвага звернута на яе ролю ў асветніцтве роднага народа, натое, як праз стагоддзі самаахвярны лёс Еўфрасінні Полацкай стаў сімвалам нацыянальнай трываласці і самасвядомасці. |
|
Марціновіч, А. Святая Еўфрасіння, альбо Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля / А. Марціновіч. — Мн. : Беларусь, 2008. — 111 с. : іл. У кнізе расказваецца пра гісторыю Полацкай зямлі і пра самую слаўную ўраджэнку яе Еўфрасінню Полацкую – выдатную асветніцу ХІІ стагоддзя, апякунку Беларусі. |
|
Михаленко, Е. Сказание о житии преподобной Евфросинии, игумении и княжны Полоцкой / Е. Михаленко. — Мн. : Свято-Елисаветинский женский монастырь в г. Минске, 2007. — 80 с. : ил. Книга современного православного автора в стихотворной форме рассказывает о жизни великой святой, молитвенницы, просветительницы и Небесной покровительницы земли Белорусской. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Бутрамееў, У. Князёўна Прадслава, Ефрасіння Полацкая / У. Бутрамееў // Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі / склад. І. Б. Клепікаў. — 2-е выд. — Мн. : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. — С. 22—24.
2. Гордун, С. Преподобная Евфросиния Полоцкая – слава земли белорусской / С. Гордун // Адукацыя і Выхаванне. — 2010. — № 6. — С. 75—79.
3. Дубровский, М. Житие Преподобной Евфросинии, княжны Полоцкой : к торжеству перенесения св. мощей пр. Евфросинии из г. Киева в г. Полоцк / М. Дубровский. — Санкт-Петербург, 1910. — 19 с.
4. Еўфрасіння Полацкая // Краіна Беларусь : ілюстраваная гісторыя / тэкст У. Арлоў ; мастак З. Герасімовіч. — 2-е выд., дапр. — Bratislava [Браціслава] : Kalligram, 2012. — С. 60—65.
5. Карпаленка, С. А. Асоба і жыццё Еўфрасінні Полацкай : 9 клас / С. А. Карпаленка // Беларуская мова і літаратура. — 2008. — № 9. — С. 38—41.
6. Майхровіч, А. С. Ефрасіння Полацкая / А. С. Майхровіч // Асветнікі зямлі Беларускай: Х — пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і [і інш.] ; мастак У. М. Жук. — 2-е выд. — Мн. : БелЭн, 2006. — С. 160—163.
7. Мельников, А. Преподобная Евросиния Полоцкая / А. Мельников. — Мн. : Четыре четверти, 1997. — 114 с. — (Наши духовные ценности).
8. Мяснікоў, А. Еўфрасіння (1104—1167): Асветніца з Полацка / А. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. — Мн. : Литература и Искусство, 2008. — С. 13—16.
9. Преподобная Евфросиния, игумения Полоцкая // Велько, А. В. Православные святые земли белорусской / А. В. Велько. — Мн. : Белорусская Провославная Церковь, 2015. — С. 12—13.
10. Тарасаў, С. Еўфрасіння Полацкая / С. Тарасаў // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 7. — С. 62.