Вада – багацце, якое трэба берагчы!
- Details
- Створана 31.10.2024 11:45
Вада – аснова ўсяго нашага жыцця, найважнейшы дар прыроды і незаменнае багацце. Без вады немагчыма існаванне жывых арганізмаў.
Запасы вады на Зямлі каласальныя. Аднак запасы прэснай вады параўнальна невялікія, таму што велізарная маса вады ў Сусветным акіяне мае высокую салёнасць.
Праблема дэфіцыту пітной вады – найважнейшы выклік XXI стагоддзя. Права на ваду, чыстую пітную ваду – натуральнае права чалавека. Забяспечыць яго – задача кіраўнікоў краін і сусветнай супольнасці.
Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Вада – багацце, якое трэба берагчы!». У дапаможніку прадстаўлены выданні з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, прысвечаныя вадзе – самаму важнаму, галоўнаму і незвычайнаму багаццю Зямлі.