Гадзіна карыснага інфармавання «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў»
- Details
- Створана 17.10.2024 16:08
У сучасным лічбавым свеце важным аспектам становіцца кібергігіена – прыняцце правільных звычак, якія садзейнічаюць інфармацыйнай бяспецы, бо з развіццём тэхналогій і распаўсюджваннем інтэрнэту расце колькасць ахвяр, якія трапляюцца на хітрыкі кіберзлачынцаў.
Інтэрнэт-ашуканцы могуць атакаваць камп'ютэрныя сістэмы, красці асабістую інфармацыю, праводзіць ашуканскія аперацыі і многае іншае.
«Як абараніць сябе ад кіберзлачынцаў» – пад такой назвай прайшла 15 кастрычніка чарговая гадзіна карыснага інфармавання, якую арганізавалі для чытачоў бібліятэкі работнікі аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў.
Вядучы мерапрыемства Таццяна Андрэева і начальнік АРП ЦБУ «Белаграпрамбанка» Наталля Бышнева распавялі прысутным аб тым, як абараніць свае персанальныя дадзеныя і асабістыя кабінеты сацыяльных сетак, што трэба ведаць аб бяспецы пры выкарыстанні банкаўскіх карт і інтэрнэт-банкінгу, як распазнаць і абараніцца ад зламыснікаў у сетцы і тэлефонных ашуканцаў.