Глядзім кнігу рукамі
- Details
- Створана 30.07.2024 08:51
У рамках праекта «Разам!» 27 ліпеня адбыўся візіт удзельнікаў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод татальна невідушчых спартсменаў (катэгорыя В1) у абласную бібліятэку.
Спартсмены з Брэста, Віцебска, Гомеля і Гродна змаглі ацаніць даступнасць бібліятэчнага асяроддзя і інфармацыйных рэсурсаў для карыстальнікаў з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.
Аддзел рэдкай кнігі пазнаёміў гасцей з рарытэтнымі выданнямі з калекцый бібліятэкі. Наведвальнікі не толькі даведаліся шмат цікавага пра айчынную кніжную культуру, але і атрымалі ўнікальную магчымасць «паглядзець» рукамі выданні, пра якія расказвалі бібліятэкары. Яны не хавалі сваіх эмоцый, калі гарталі старонкі факсіміле Полацкага Евангелля (ХІІ ст.), асцярожна дакраналіся да самай старай кнігі ў бібліятэцы (1806 г.) або дзівіліся малюсенькім памерам выданняў з калекцыі мініяцюрных кніг.
У рамках сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва абласной бібліятэкі з рознымі грамадскімі арганізацыямі ў мэтах сацыялізацыі, развіцця камунікатыўных навыкаў і творчых здольнасцей людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Вопытам работы ў гэтым напрамку падзялілася Ларыса Тумінская, кіраўнік тэатральнага клуба «Прэм'ера» з Віцебска.
Упрыгожыла сустрэчу паэтычны выступленне спартсменкі з Брэста Крысціны Кузьміцкай.