Круглы стол да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь
- Details
- Створана 11.07.2024 15:35
Інстытут прэзідэнцтва з'яўляецца неад'емным элементам сістэмы вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, выступае адным з найважнейшых яе сімвалаў, дазваляе Беларусі заставацца мірнай краінай і дынамічна развівацца.
Круглы стол «30 гадоў інстытуту прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь – 30 гадоў развіцця» адбыўся ў бібліятэцы 10 ліпеня.
Мерапрыемства адкрыла дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццяна Адамян, адзначыўшы, што 10 ліпеня 2024 года ў нашай краіне адзначаецца важная дата ў палітычным жыцці суверэннай Беларусі – 30 гадоў інстытуту прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.
Мадэратар мерапрыемства, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Вольга Камендантава вызначыла галоўныя тэмы мерапрыемства і прадставіла спікераў.
Вядучы бібліёграф аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Ларыса Гузава правяла гістарычны экскурс, звязаны з заснаваннем інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь і падкрэсліла, што свой гістарычны адлік інстытут прэзідэнцтва ў нашай краіне вядзе з 15 сакавіка 1994 года, калі была прынята першая ў гісторыі суверэннай Беларусі Канстытуцыя, дзе ўпершыню ў сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады прадугледжвалася пасада Прэзідэнта.
Загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела газеты «Віцебскія весці» Святаслаў Міхайлаў абгрунтаваў Усебеларускі народны сход як найвышэйшае дасягненне суверэннай Беларусі, вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які зафіксаваны ў Канстытуцыі. Галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска Кірыл Філіпцоў агучыў дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці Віцебшчыны.
Вядучы архівіст установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Крысціна Богуш падрабязна расказала пра доўгі шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, якія сёння ўвасабляюць суверэнітэт, незалежнасць, нацыянальны дух і адзінства беларускага народа.