eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-AUTUMN-VACATION
  • anons-V-kraj-2024
  • anons-znatoki PDD-02 11 2024
  • anons-LABORATORY 14 11 2024
  • anons-VITEBSK-WITH-LOVE
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

Выстава графікі Мікалая Прадзеіна «Пушкін і Гогаль»

Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян і дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае» Георгій Васілевіч адкрылі 14 студзеня 2024 года выставу «Пушкін і Гогаль».

На выставе прадстаўлена серыя графічных работ скульптара, графіка і паэта з Екацярынбурга Мікалая Прадзеіна. Мікалай Пятровіч нарадзіўся ў Заураллі, у Курганскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Свярдлоўскую вячэрнюю мастацкую школу. З 1997 года М. Прадзеін – член Саюза мастакоў Расіі. Яго работы знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі-запаведніку А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае» (Пскоўская вобласць), у Музеі Л. Талстога (г. Масква), Тэатральным музеі А. А. Бахрушына (г. Масква) і інш. Прадзеін – аўтар залатой статуэткі «Casta Diva» (Расійская оперная прэмія) і прыза «Дягилев» міжнароднага фестывалю «Дягилевские сезоны. Пермь–Петербург–Париж». Мастак – аўтар ілюстрацый да выдання паэмы М. Гогаля «Мёртвыя душы», якое выйшла ў свет у 2009 годзе ў Маскве да 200-гадовага юбілею пісьменніка. Вершы Мікалая Прадзеіна рэгулярна публікуюцца ў часопісах «Урал» і «Новый мир». Свой альбом «Скульптура. Графика. Фотография. Стихи» аўтар перадаў у дар бібліятэцы. З 2011 года работы мастака рэгулярна ўдзельнічаюць у перасовачных выставачных праектах Пушкінскага Запаведніка ў Расіі, Швецыі, Чэхіі, Германіі, Рэспубліцы Беларусь.

У 2021 годзе Пушкінскі Запаведнік арганізаваў выставу да 70-годдзя мастака. Сёння ў зборы музея-запаведніка звыш трохсот работ Мікалая Пятровіча. Гэта серыі графічных работ «Писатели-сказочники», «Портреты русских писателей», «Писатели», «Бродский», «Гоголиана», а таксама серыі ілюстрацый да твораў А. С. Пушкіна: «Евгений Онегин», «Маленькие трагедии», «Капитанская дочка», «Пиковая дама», «Борис Годунов», «Медный всадник». Выразныя чорна-белыя ілюстрацыі да пушкінскіх твораў былі выкананы ў 2015–2016 гадах. Па словах аўтара, вобразы з'яўляліся на паперы «дастаткова стыхійна, як быццам я іх клікаў – яны адклікаліся, праступаючы на белай паперы лініямі, рыскамі, наплывамі, кляксамі...». Выбраная мастаком тэхніка робіць лінію свабоднай, ліст больш жывым, а персанажаў – больш рухомымі і выразнымі. Гэта выстава нагадвае гледачам пра творчасць А. С. Пушкіна і М. В. Гогаля, пра любімых літаратурных герояў, заахвочвае адкрыць і прачытаць кнігі, якія назаўжды ўвайшлі ў аснову збораў бібліятэк у розных кутках свету. Па задуме стваральнікаў, яна заклікана аб'ядноўваць розныя пакаленні чытачоў у розных гарадах і краінах.

Выстава арганізавана ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж абласной бібліятэкай і Пушкінскім Запаведнікам і прадоўжыцца да 3 сакавіка ў аддзеле літаратуры па мастацтве.

 

  • Мікалай Прадзеін
    big image
    Мікалай Прадзеін
  • Георгій Васілевіч і Мікалай Прадзеін
    big image
    Георгій Васілевіч і Мікалай Прадзеін
  • Георгій Васілевіч, Мікалай Прадзеін, Вольга Камендантава і Таццяна Адамян
    big image
    Георгій Васілевіч, Мікалай Прадзеін, Вольга Камендантава і Таццяна Адамян
  • Падчас адкрыцця выставы
    big image
    Падчас адкрыцця выставы
  • Падчас адкрыцця выставы
    big image
    Падчас адкрыцця выставы
  • Кніга ў падарунак
    big image
    Кніга ў падарунак