Лекцыя «Наш геніяльны сучаснік» кампазітара Аляксандра Іванова
- Details
- Створана 10.10.2024 08:30
У рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» 24 кастрычніка ў 16:00 у аддзеле літаратуры па мастацтве адбудзецца лекцыя «Наш геніяльны сучаснік», прысвечаная жыццю і творчасці кампазітара Барыса Цішчанкі.
Барыс Цішчанка – унікальная фігура ў свеце сучаснай музыкі. Як кампазітар ён склаўся вельмі рана: у 18 гадоў напісаў Скрыпічны канцэрт, у 20 – Другі квартэт. У яго творах найбольш рэльефна вылучаюцца народна-старадаўняя лінія і лінія сучаснай эмацыйнай экспрэсіі.
Кампазітар і музыказнаўца Аляксандр Іваноў раскрые сакрэты яго творчай спадчыны – балетаў, сімфоній, канцэртаў для фартэпіяна, віяланчэлі, скрыпкі, арфы, музыкі да кінафільмаў і спектакляў, сцэнічных пастановак на словы Г. Ахматавай, М. Забалоцкага, М. Цвятаевай, К. Чукоўскага і іншых.
Не прапусціце магчымасць пачуць фрагменты некаторых твораў геніяльнага кампазітара і даведацца, як яго дзейнасць паўплывала на развіццё сучаснай музыкі і працягвае натхняць новае пакаленне кампазітараў і музыкаў.