Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў
- Details
- Створана 30.11.2023 11:17
Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў створаны 1 лістапада 2023 года ў выніку рэарганізацыі публічнага цэнтра прававой інфармацыі і электроннай чытальнай залы. Аддзел з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем бібліятэкі, у якім знаходзяцца інфармацыйна-прававыя рэсурсы на розных відах носьбітаў. Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў з'яўляецца пунктам свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, а таксама аказвае дапамогу ў навучальным працэсе па прававых пытаннях выкладчыкам, студэнтам і навучэнцам.
Фонд аддзела змяшчае электронныя дакументы ўніверсальнай тэматыкі на CD-ROM, DVD-ROM. Да паслуг карыстальнікаў прадстаўлена калекцыя агучанай літаратуры, аудыёспектаклі, аудыёэкскурсіі, навучальныя і даведачныя выданні, энцыклапедыі, дакументальныя навукова-папулярныя фільмы канала «Discovery» і многае іншае.
Карыстальнікам прадастаўляецца бясплатны доступ да баз дадзеных уласнай генерацыі і аддаленага доступу, у тым ліку да інфармацыйных рэсурсаў Віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама да рэсурсаў адкрытага доступу ў Інтэрнэце. Для працы з некаторымі базамі дадзеных неабходна зарэгістравацца.
У мэтах папулярызацыі аддзела створана і функцыянуе асобная група ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» «ПЦПИ.vlib.by».
Базы дадзеных вядучых сусветных вытворцаў, набытыя бібліятэкай
Университетская библиотека онлайн
Публічныя цэнтры прававой інфармацыі Віцебскай вобласці
Рэсурсы аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў
Паслугі аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў