Творчая сустрэча
- Details
- Створана 22.02.2011 08:37
21 лютага ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках мастацка-эстэтычнага салона "ОЛИ-art" адбылася творчая сустрэча з актрысай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа Святланай Мікалаеўнай Жукоўскай "Понять, впитать и прорасти".
У трупу тэатра Святлана Жукоўская прыйшла ў 1982 годзе пасля заканчэння Гродзенскага вучылішча мастацтваў. Затым былі – Масква, Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва, майстэрня Эліны Быстрыцкай. Святлана Жукоўская адразу заявіла сябе неардынарнай і таленавітай актрысай. Яе гераіні пазнаюцца, у іх шмат жыццёвых назіранняў і яркіх фарбаў, драматызма і энергіі.
Святлана Жукоўская ўдастоена нагруднага знака "За ўклад у развіццё культуры Беларусі", з'яўляецца пераможцай рэспубліканскага конкурсу "Поют актеры театра и кино". Вось і на сустрэчы яна змагла знайсці неабходныя словы, каб зрабіць сустрэчу непаўторнай і запамінальнай. Хвалюючым дапаўненнем да сказанага на сустрэчы стала фотавыстава з асабістага архіва актрысы "Тэатр – гэта мой каханак".