Пазнавальная гадзіна «Віртуальнае падарожжа з Дзіцячым прававым сайтам»
- Details
- Створана 09.10.2024 13:18
Выхаванне грамадзяніна, у тым ліку прававое, пачынаецца з юных гадоў. Менавіта ў дзяцінстве нямала маленькіх грамадзян нашай краіны асвойваюць інтэрнэт – адну з самых даступных на сённяшні дзень крыніц атрымання інфармацыі.
8 кастрычніка ўдзельнікі праекта «Правазнайка» здзейснілі віртуальнае падарожжа з Дзіцячым прававым сайтам. Спецыяліст Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Юлія Дзірко стала гідам у свет права.
Інфармацыйная частка мерапрыемства прадаставіла ўдзельнікам новыя веды аб навакольным свеце, а падчас гульні рабяты актывізавалі і развілі свае інтэлектуальныя здольнасці і дынаміку мышлення.