eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-AUTUMN-VACATION
  • anons-V-kraj-2024
  • anons-znatoki PDD-02 11 2024
  • anons-LABORATORY 14 11 2024
  • anons-VITEBSK-WITH-LOVE
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

Творчы вечар Вольгі Русілкі «Выберы сабе адзін радок»

17 верасня ў бібліятэцы адбыўся юбілейны творчы вечар паэткі, празаіка, літаратуразнаўцы Вольгі Русілкі «Выберы сабе адзін радок».

Вольга Русілка – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, педагог, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар зборнікаў паэзіі «Табе» (1996), «Ажына» (2004), «B.I.P» (2009), «Сцежка, сцежачка, сцяжынка» (2013) і 200 навуковых, літаратурна-крытычных, навучальных, метадычных публікацый, манаграфій. Суаўтар падручніка «Беларуская літаратура. 8 клас». Лаўрэат літаратурных прэмій імя Уладзіміра Караткевіча і Петруся Броўкі Віцебскага аблвыканкама.

На пачатку сустрэчы Вольга Іванаўна адзначыла, наколькі блізкім для яе з'яўляецца Дзень народнага адзінства, бо сама яна – ураджэнка Гродзеншчыны, родная вёска Бершты знаходзіцца на мяжы Беларусі і Літвы.

Лёс звязаў Вольгу Русілку з Віцебшчынай, каля сарака гадоў прысвяціла яна выкладчыцкай працы ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце. А адразу пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга Іванаўна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 25 г. Віцебска. Яе былая вучаніца, а потым і студэнтка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 12 Жанна Дадэркіна з цеплынёй ўзгадала і першае знаёмства з Вольгай Русілкай, і гады студэнцтва, і тыя добрыя адносіны, што працягваюцца да сённяшняга дня. А яе падарункам стала песня на верш Вольгі Русілкі, што Жанна Віктараўна выканала «а капэла». Яскравым і цёплым таксама было выступленне настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 7 г. Віцебска, паэткі Алены Гінько. Члены Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэты Алена Крыклівец і Мікалай Намеснікаў адзначылі не толькі паэтычны талент Вольгі Русілкі, але і яе дабрыню, спагаду, увагу да тых, хто побач.

На відэастаронках «Старога альбома», зробленага Фёдарам Грынеўскім, усе прысутныя зноў пабачылі знаёмыя постаці віцебскіх паэтаў і пісьменнікаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, выкладчыкаў універсітэта, разам з якімі Вольга Русілка правяла нямала літаратурных вечарын.

Вольга Іванаўна пазнаёміла ўсіх са сваімі паэтычнымі і празаічнымі творамі, апублікаванымі нядаўна ў часопісах «Маладосць» і «Полымя», прачытала вершы, што даўно ўпадабалі чытачы. Адкрыццём для многіх з прысутных стаў музычны талент Вольгі Русілкі. Яе песню «Гэта восень», аранжыроўку якой зрабіў Валерый Дамарацкі, калісьці выконвалі ўдзельнікі вакальнай студыі «Шанс». На вечары быў паказаны відэакліп з гэтай песняй. Вядомы беларускі музыказнаўца, кампазітар Аліна Безенсон уключыла цыкл песень на вершы Вольгі Русілкі ў свой зборнік вакальных твораў «Мой звонкаспеўны край».

Свае добрыя пажаданні Вользе Іванаўне выказалі выкладчыкі і студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ горада, вучні, супрацоўнікі бібліятэкі.

 

  • Вольга Русілка
    big image
    Вольга Русілка
  • Вольга Русілка
    big image
    Вольга Русілка
  • Ларыса Рагачова, Вольга Русілка
    big image
    Ларыса Рагачова, Вольга Русілка
  • Жанна Дадэркіна, Вольга Русілка
    big image
    Жанна Дадэркіна, Вольга Русілка
  • Вольга Русілка, Алена Гінько
    big image
    Вольга Русілка, Алена Гінько
  • Вольга Русілка, Алена Крыклівец
    big image
    Вольга Русілка, Алена Крыклівец
  • Вольга Русілка, Мікалай Намеснікаў
    big image
    Вольга Русілка, Мікалай Намеснікаў
  • Удзельнікі вечара
    big image
    Удзельнікі вечара
  • Удзельнікі вечара
    big image
    Удзельнікі вечара
  • Удзельнікі вечара
    big image
    Удзельнікі вечара
  • Удзельнікі вечара
    big image
    Удзельнікі вечара
  • Удзельнікі вечара
    big image
    Удзельнікі вечара