Выстава «Спадчына збіральніка “Віцебскай даўніны”»
- Details
- Створана 12.07.2024 14:14
11 ліпеня ў бібліятэцы адкрылася выстава «Спадчына збіральніка "Віцебскай даўніны"», прысвечаная кніжнай спадчыне Аляксея Сапунова – выбітнага гісторыка, археографа і краязнаўцы.
Выставачны праект арганізаваны Віцебскай абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Гэтая экспазіцыя – вынік шматгадовай працы спецыялістаў і даследчыкаў, якія імкнуліся захаваць і перадаць будучым пакаленням бясцэннае культурнае багацце, пакінутае нам Аляксеем Парфёнавічам.
Выстава ўяўляе сабой унікальную магчымасць пазнаёміцца з навуковымі працамі Сапунова, даведацца пра яго ўклад у вывучэнне гісторыі, культуры і побыту Беларусі і Віцебшчыны. Тут прадстаўлены апісанні помнікаў архітэктуры, манаграфіі і зборнікі дакументаў па гісторыі Віцебскай вобласці, кнігі з асабістай бібліятэкі, рэдкія выданні, рукапісы, фатаграфіі і іншыя ўнікальныя матэрыялы, якія дазволяць наведвальніку лепш зразумець эпоху і асобу гэтага цудоўнага чалавека.
Экспазіцыю дапаўняюць тэматычныя інфармацыйныя стэнды «Сапуновы. Род, история...», прадстаўленыя Усвяцкім гісторыка-краязнаўчым музеем (РФ).
Мы дзякуем усім, хто прыняў удзел у стварэнні гэтай выставы, і спадзяемся, што яна стане крыніцай натхнення і новых ведаў для ўсіх наведвальнікаў.
Выстава будзе працаваць у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна да 10 жніўня 2024 года.