Лекцыя «Казімір Малевіч. 145»
- Details
- Створана 20.05.2024 10:30
Бясплатныя курсы «Віцебск: реальная рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». Лекцыя 6 (64)
Чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада», лекцыя «Казімір Малевіч. 145» адбыліся ў бібліятэцы 16 мая.
Сапраўдным падарункам для слухачоў курсаў стаў выдатны супрэматычны перфоманс «Уна дачка Казіміра» ў пастаноўцы Уладзіславы Цвікі, частку якога натхнёна выканалі акцёры маладзёжнага тэатра «Кола».
Пра феномен аднаго з самых незвычайных мастакоў XX стагоддзя, неардынарную асобу, лёс якой цесна ўплецены ў гісторыю Віцебска, расказала доктар мастацтвазнаўства, прафесар Таццяна Катовіч.