Бясплатная кансультацыя натарыуса
- Details
- Створана 19.04.2024 13:13
Чарговая сустрэча з натарыусам, арганізаваная для чытачоў бібліятэкі аддзелам прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў, прайшла 18 красавіка.
Спецыяліст Віцебскай абласной натарыяльнай палаты натарыус Майя Грэнь дала наведвальнікам каштоўныя парады і рэкамендацыі па складанні завяшчанняў, афармленні спадчыны, дагаворах куплі-продажу і дарэння маёмасці, а таксама дапамагла разабрацца ў многіх іншых важных юрыдычных пытаннях.