Гутарка-гульня «Маё права быць здаровым»
- Details
- Створана 17.04.2024 13:42
Гутарка-гульня «Маё права быць здаровым» прайшла для ўдзельнікаў праекта «Правазнайка» 16 красавіка ў бібліятэцы, дзе супрацоўнікі аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў абмеркавалі з дзецьмі іх права на здароўе і некаторыя аспекты Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці».
Прадстаўнік Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анжаліка Дзіканава расказала пра каштоўнасць здароўя, дала парады па здароваму ладу жыцця і правільнаму харчаванню.
Дзеці замацавалі атрыманыя веды і развілі неабходныя навыкі, удзельнічаючы ў тэматычных конкурсах і віктарынах.