Праект «Дасведчаны спажывец: выбіраем якасць»
- Details
- Створана 01.04.2024 14:50
Праект «Дасведчаны спажывец: выбіраем якасць» стартаваў 28 сакавіка ў бібліятэцы ў рамках выканання рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці.
Першым удзельнікам праекта стала найбуйнейшая ў Віцебскай вобласці арганізацыя па аказанні бытавых паслуг ААТ «Свет паслуг Плюс». Намеснік дырэктара па сацыяльна-эканамічных пытаннях Міхаіл Максімаў і вядучы спецыяліст па рабоце са спажыўцамі планава-вытворчага аддзела Вольга Уласевіч расказалі пра гісторыю прадпрыемства, паслугах, патрабаваннях да персаналу, праграмах лаяльнасці, правах спажыўцоў і дадатковых гарантыях на некаторыя паслугі.
Акрамя таго, госці звярнулі ўвагу на новыя праекты для жыхароў і гасцей горада, якія ўжо запушчаны або плануюцца ў найбліжэйшы час, а таксама падзяліліся планамі прадпрыемства на будучыню. Завяршылася сустрэча адказамі на пытанні слухачоў.