Бясплатная кансультацыя натарыуса
- Details
- Створана 22.03.2024 09:51
Індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях адбылося 21 сакавіка ў абласной бібліятэцы. Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў арганізаваў для чытачоў сустрэчу з натарыусам Маяй Грэнь.
Каштоўныя парады і рэкамендацыі па пытаннях афармлення спадчыны, дагавораў куплі-продажу, раздзела маёмасці, дарэння зямельных участкаў, нерухомай маёмасці, пагаднення пра дзяцей і пра выплату аліментаў дапамаглі разабрацца ў складаных юрыдычных пытаннях, каб абараніць свае правы і інтарэсы.