Круглы стол «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – аснова стабільнага развіцця беларускага грамадства і дзяржавы»
- Details
- Створана 14.03.2024 11:06
Круглы стол «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – аснова стабільнага развіцця беларускага грамадства і дзяржавы» для студэнтаў МІПСА і Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа адбыўся 13 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
30-годдзе Канстытуцыі – адна з важных падзей у сучаснай Беларусі. Па ўсіх параметрах беларуская Канстытуцыя – Канстытуцыя развітога, свабоднага грамадства, якая заснаваная на прынцыпе вяршэнства права, выразным падзеле галін улады, разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалагічных поглядаў. Яна адлюстроўвае вопыт канстытуцыйнага будаўніцтва перадавых краін свету, выразна і паслядоўна выкладае базавыя агульначалавечыя каштоўнасці.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава, намеснік старшыні Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Вера Шлома і загадчык натарыяльнай канторай Кастрычніцкага раёна г.Віцебска № 1 Інэса Гарнак.
На сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні, якія датычацца гістарычных асаблівасцей развіцця Канстытуцыі і асноўных палажэнняў абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама адзначаны новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.