Прававая гутарка «Наркотыкі і наркаманія: небяспечнае кола»
- Details
- Створана 29.02.2024 13:44
Для студэнтаў Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», якія навучаюцца па спецыяльнасці «Правазнаўства», 29 лютага адбылася прававая гутарка «Наркотыкі і наркаманія: небяспечнае кола». Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.
Аб шкодзе наркатычных рэчываў і небяспецы наркаманіі, а таксама аб прававых наступствах ужывання, захоўвання і распаўсюджвання наркотыкаў студэнтам растлумачылі памочнік пракурора пракуратуры г. Віцебска Уладзімір Палуянчык і следчы па асабліва важных справах упраўлення працэсуальнага кантролю ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Антон Шчамялёў.
Рэкамендацыямі па прафілактыцы наркаманіі і фарміраванні здаровага ладу жыцця падзяліліся ўрач псіхіятр-нарколаг Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі Аксана Ходас і кіраўнік аддзела па справах моладзі Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы протаіерэй Аляксандр Кавалёў.