Абласны Савет дырэктараў публічных бібліятэк вобласці
- Details
- Створана 15.02.2024 09:01
У абласной бібліятэцы адбылося пасяджэнне Савета дырэктараў публічных бібліятэк Віцебскай вобласці.
Галоўны спецыяліст аддзела работы арганізацый сферы культуры ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Зоя Гукава і дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Таццяна Адамян адкрылі пасяджэнне, падвялі агульныя вынікі работы за 2023 год і вызначылі асноўныя задачы на 2024 год.
Пра работу публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь расказала дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава.
Дырэктар Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Надзея Уліновіч спынілася на пытаннях арганізацыі работы клубных фарміраванняў на базе бібліятэк.
Праграмна-праектную дзейнасць дзіцячай бібліятэкі імя У. Караткевіча Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, якой была прысуджана прэмія Віцебскага аблвыканкама за высокія творчыя дасягненні па выніках 2023 года, раскрыла дырэктар сістэмы Аксана Кулагіна.
Пра пытанні афармлення замежнай бязвыплатнай дапамогі ў бібліятэках распавяла Вольга Камендантава, намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі.
Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй па выставачнай зале рэдкай кнігі «ExLibris».