Пазнавальная гадзіна «Знаёмства з Дзіцячым прававым сайтам mir.pravo.by»
- Details
- Створана 14.02.2024 09:39
13 лютага ўдзельнікі праекта «Правазнайка» пазнаёміліся з Дзіцячым прававым сайтам, унікальным прававым асветніцкім інтэрнэт-рэсурсам НЦПІ.
Спецыяліст Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Юлія Дзірко распавяла ўдзельнікам мерапрыемства пра структуру сайта, якая складаецца з гульнявой і інфармацыйнай частак. Дзецям асабліва спадабаўся раздзел «Гульні і конкурсы», дзе яны актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах і галаваломках, атрымліваючы прызы ад НЦПІ.