Урок інфармацыйнай культуры «Бяспечны Інтэрнэт дзецям»
- Details
- Створана 31.01.2024 10:35
Для ўдзельнікаў праекта «Правазнайка» 30 студзеня прайшоў урок інфармацыйнай культуры «Бяспечны Інтэрнэт дзецям» да Сусветнага дня бяспечнага Інтэрнэту.
Рабяты абмеркавалі пытанні, якія тычацца правіл адказных і бяспечных паводзін у Інтэрнэце, прынцыпаў ветлівых зносін у сацыяльных сетках і беражлівых адносін да чужых асабістых звестак.
Да мерапрыемства бібліятэкары аформілі кніжную выстаўку «Знаёмся: Інтэрнэт!» і падрыхтавалі тэматычную віктарыну. Удзельнікі таксама азнаёміліся з электроннай прэзентацыяй «Што такое бяспечны Інтэрнэт?» і паказам мультфільма з серыі Фіксікі «Фіксі-парады. Асцярожней у Інтэрнэце».
Напрыканцы сустрэчы кожны ўдзельнік атрымаў закладку-памятку з правіламі бяспекі ў Інтэрнэце.