Канцэрт «Магія гітары»
- Details
- Створана 19.01.2024 08:31
Творы савецкіх і замежных кампазітараў, мелодыі з фільмаў, апрацоўкі сусветных хітоў розных пакаленняў прагучалі 17 студзеня на канцэрце «Магія гітары», які прайшоў у рамках бібліятэчнага праекта «Дзіцячая філармонія».
Захапляльную прыгажосць гучання гітары ў суправаджэнні іншых музычных інструментаў гледачам прадэманстравалі педагогі і навучэнцы Дубровенскай дзіцячай школы мастацтваў імя Фарыда Ярулліна – вакальна-інструментальны ансамбль «Квадрат», ансамбль «Дняпроўскія перазвоны» і народны вакальна-інструментальны ансамбль «AURUM». Гледачы здзейснілі яркае падарожжа ў незабыўны свет музыкі.