Бясплатная кансультацыя натарыуса
- Details
- Створана 17.11.2023 12:09
16 лістапада ў бібліятэцы адбылося індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях, у рамках якога былі разгледжаны пытанні атрымання ў спадчыну, складання завяшчанняў і дарэння маёмасці.
Натарыус Майя Грэнь падрабязна растлумачыла ўсе тонкасці і нюансы кожнага з гэтых працэсаў, а таксама адказала на пытанні.
Кансультацыя аказалася вельмі карыснай і інфарматыўнай для ўдзельнікаў, дазволіўшы ім разабрацца ў складаных юрыдычных аспектах і прыняць узважаныя рашэнні адносна сваёй маёмасці.