Выстава «Прамяні сэрца»
- Details
- Створана 31.10.2023 15:24
У аддзеле перыядычных выданняў у рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» дзейнічае выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці людзей з інваліднасцю па зроку «Прамяні сэрца», прымеркаваная да рэспубліканскага месячніка «Чалавек з белай тросцю».
Свае творчыя работы прапанавалі больш за 15 майстроў з абмежаванымі магчымасцямі па зроку з Віцебска і Віцебскай вобласці. Экспанаты выкананы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: пляценне з папяровай лазы, вязанне кручком і спіцамі, паверпул, асамбляж, валянне з воўны, бісерапляценне.
Удзельнікі выставы – таленавітыя і неардынарныя людзі, якія асаблівым чынам бачаць і адчуваюць навакольны свет. Напрыклад, здзіўляюць незвычайнай прыгажосці карціны, вышытыя крыжам Вольгай Скурчаевай (Аршанскі філіял ГА «БелТІЗ»). Кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва віцебскага прадпрыемства «Элект» ГА «БелТІЗ» Юлія Ардынава прадставіла работы, выкананыя ў тэхніцы валяння з воўны – фелтынг. У незвычайнай тэхніцы паверпул створана праца «Анёл» Святланы Краўчунас.
Выстава дзейнічае да 7 снежня 2023 года. Запрашаем усіх жадаючых.