Узнагароджанне лаўрэатаў «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» Віцебскага аблвыканкама
- Details
- Створана 27.12.2022 08:27
26 снежня ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» Віцебскага аблвыканкама за 2022 год.
Прынята рашэнне аб прысуджэнні прэміі наступным лаўрэатам:
– у намінацыі «Проза» пісьменніку з г. Оршы Канстанціну Нілаву за кнігу «Копысская новелла»;
– у намінацыі «Літаратура для дзяцей» старшыні Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», паэтэсе Тамары Красновай-Гусачэнка за кнігу вершаў «Край родной, любимый».
Намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў уручыў пісьменнікам Дыпломы лаўрэатаў і пажадаў ім далейшых творчых поспехаў.
Урачыстую цырымонію ўпрыгожыла выступленне дуэта скрыпачоў Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага Ксеніі Белай і Ягора Захаранкі.