Індывідуальнае кансультаванне па натарыяльным пытаннях
- Details
- Створана 15.03.2019 10:13
14 сакавіка да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва ў бібліятэцы прайшло бясплатнае індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях. Кансультацыю для чытачоў бібліятэкі правяла натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Людміла Зуйкова.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел спецыяліст Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Юлія Дзірко, якая азнаёміла прысутных з магчымасцямі бясплатнага інтэрнэт-рэсурсу Нацыянальнага Цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь – Прававога форума Беларусі.
Увазе карыстальнікаў бібліятэкі была прадстаўлена выстава «Друкаваныя выданні Нацыянальнага Цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь».