Электронны банк даных прававой інфармацыі «Эталон»
- Details
- Створана 27.06.2012 14:46
Інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН» – дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе атрымаць хуткі доступ да эталоннай прававой інфармацыі ад першакрыніцы, інфармацыі, якая тычыцца пытанняў прымянення права, у тым ліку рашэнняў судоў і наглядных органаў, формаў юрыдычных дакументаў, а таксама да іншай найбольш запатрабаванай і карыснай інфармацыі: навін заканадаўства, даведнікаў, слоўнікаў юрыдычных тэрмінаў і азначэнняў і інш.
Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў банках даных у складзе ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным стане.
У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» распаўсюджваецца копія эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, якая ўключае:
банкі даных – «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы», «Судовая практыка», «Формы документаў», «Практыка прымянення права».
Банк даных «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь»
Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь;
дэкрэты, указы і дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
кодэксы і законы Рэспублікі Беларусь;
пастановы палат Парламента і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
заключэнні і рашэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, за выключэннем запытаў, патрабаванняў і іншых рашэнняў працэдурнага характару;
пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па пытаннях прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія ўзнікаюць пры разглядзе судовых спраў;
нарматыўныя прававыя акты Камітэта дзяржаўнага кантролю, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаўных органаў, непасрэдна падначаленых (падсправаздачных) Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь;
нарматыўныя прававыя акты Нацыянальнага банка, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
іншыя прававыя акты.
Банк даных «Міжнародныя дагаворы
міжнародныя дагаворы міждзяржаўнага, міжурадавага, міжведамаснага характару;
прававыя акты, якія прымаюцца ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза і іншых міждзяржаўных утварэнняў.
Банк даных «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання»
прававыя акты абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню;
рашэнні, прынятыя абласным, Мінскім гарадскім, раённым, гарадскім (гарадоў абласнога падпарадкавання) рэферэндумам.
Банк даных «Судовая практыка» змяшчае:
заключэнні, рашэнні і іншыя дакументы Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь;
пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
пастановы Старшыні і першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
вызначэнні Судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
вызначэнні Судовай калегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
вызначэнні судовых калегій па грамадзянскіх справах абласных і горада Мінска судоў;
пастановы прэзідыумаў абласных і горада Мінска судоў;
агляды судовай практыкі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
пастановы, метадычныя рэкамендацыі Прэзідыума Рэспубліканскай калегіі адвакатаў;
іншыя дакументы.
Банк даных «Формы дакументаў»
Змяшчае тыпавыя (прыкладныя) формы і ўзоры дакументаў, што прысутнічаюць у нарматыўных прававых актах, размешчаных у эталонным банку даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аўтарскія формы дакументаў, прадастаўленыя на ўмовах аўтарскіх (ліцэнзійных) дагавораў.
Банк даных «Практыка прымянення права»
творы, якія паступілі на падставе заключаных ліцэнзійных дагавораў аб перадачы выключных (невыключных) маёмасных праў на выкарыстанне твораў, у тым ліку артыкулы, апублікаваныя ў навукова-практычным часопісе «Право.by»;
матэрыялы, дадзеныя ў рамках выканання пункта 8 Палажэння аб дзейнасці па распаўсюджванні (прадстаўленні) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «Аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь»;
матэрыялы, дадзеныя ў рамках выканання пункта 8 Палажэння аб дзейнасці па распаўсюджванні (прадстаўленні) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «Аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь»;
лакальныя прававыя акты і матэрыялы па пытаннях прымянення права, размешчаныя на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь;
навучальна-метадычныя, навукова-метадычныя, інфармацыйна-аналітычныя і інструктыўныя матэрыялы, дакументы праваўжывальнага характару, атрыманыя ў рамках функцыянавання цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі;
аўтарскія матэрыялы, якія даюцца ў 2014 годзе ў рамках ліцэнзійнага дагавора на перадачу невыключных правоў на творы ТДА «Профігруп».
Банк даных прававой інфармацыі «Збор законаў Рэспублікі Беларусь»
Банк даных прававой інфармацыі «Збор законаў Рэспублікі Беларусь», як поўны сістэматызаваны збор заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, фарміруецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1999 г. № 34 «Аб фарміраванні і выданні Збора законаў Рэспублікі Беларусь».
Звод законаў – гэта аснашчаны гіперспасылкамі на бланкетныя і адсылачныя нормы збор заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, які дазваляе атрымаць комплекснае ўяўленне аб сістэме беларускага заканадаўства, вывучыць і правесці аналіз існуючай сістэмы праваадносін у канкрэтна ўзятай вобласці, а таксама спрасціць пошук выхада з узнікаючых у юрыдычнай практыцы прававых калізій.
Збор законаў уключае ў сябе наступныя віды актаў: Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, законы Рэспублікі Беларусь, дэкрэты і ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, акты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы, якія ўступілі ў сілу для Рэспублікі Беларусь, акты аб выяўленні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе прызначаных міжнародных дагавораў, нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на рэалізацыю міжнародных дагавораў.
У Зборы законаў акты размяшчаюцца не па храналагічнай прымеце, а па прадмеце прававога рэгулявання па раздзелах, главах, параграфах, пунктах у адпаведнасці са структурай Зводу законаў, распрацаванай на аснове Адзінага прававога класіфікатара Рэспублікі Беларусь. Гэта дазваляе хутка знайсці патрэбны прававы акт, разгледзець дзеючыя акты ў комплексе па кожным пытанні прававога рэгулявання.
Калі ў актах, што ўключаны ў іншыя раздзелы, утрымліваюцца нормы, якія маюць прамое дачыненне да тэматыкі дадзенага структурнага падраздзялення Зводу законаў, тады ўводзяцца адсылкі да актаў або іх асобных структурных элементаў. Таксама ў тэксце дакумента праз гіперспасылкі рэалізаваны бланкетныя нормы, што дазваляе аператыўна вывучыць акты, прынятыя ў развіццё гэтых норм, і сфарміраваць дастаткова поўнае ўяўленне аб прававым рэгуляванні.
Асноўныя элементы функцыянавання сістэмы дакладна апісаны ў інструкцыі карыстальніка БДПІ «Збор законаў Рэспублікі Беларусь» і ў галоўным меню сістэмы ў закладцы «Даведка», што забяспечвае лёгкае і найбольш эфектыўнае выкарыстанне ўсіх магчымасцей праграмы.
БДПІ «Збор законаў», у якім рэалізаваны новы падыход да сістэматызацыі беларускага заканадаўства, ўяўляе інтарэс і будзе карысным у рабоце дзяржаўных служачых, работнікаў заканадаўчых органаў, кіраўнікоў рознага ўзроўню, навуковых супрацоўнікаў, студэнтаў і аспірантаў, практыкуючых юрыстаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі ўдасканальвання беларускага заканадаўства і жадае павысіць свой прафесійны ўзровень.
Банк даных «Збор законаў» распаўсюджваецца разам з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН».
Банк даных «Заканадаўства Расійскай Федэрацыі»
Сумесны праект Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Навуковага цэнтра прававой інфармацыі пры Міністэрстве юстыцыі Расійскай Федэрацыі.
Карыстанне БД - платнае.
Абнаўленне базы замарожана.