Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі
- Details
- Category: ПЦПІ
Электронныя рэсурсы
Інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН»
Дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе атрымаць хуткі доступ да эталоннай прававой інфармацыі ад першакрыніцы, інфармацыі правапрымяняльнага характару, уключаючы рашэнні судоў і наглядных органаў, формам юрыдычных дакументаў, а таксама да іншай найбольш запатрабаванай і карыснай інфармацыі: навін заканадаўства, даведнікаў, слоўнікаў юрыдычных тэрмінаў і азначэнняў і інш.
Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў банках даных у складзе ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным стане.
У складзе ІПС «ЭТАЛОН» распаўсюджваюцца:
– копія эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, якая ўключае банкі даных:
– «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь»;
– «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання»;
– банкі даных:
– «Правапрымяняльная практыка»;
– тэматычныя банкі даных – падборкі прававых актаў, сістэматызаваныя па найбольш актуальных пытаннях працоўнага права, спартыўнага права, адміністрацыйных працэдур, прафсаюзнага руху, еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, прадпрымальніцтва, адукацыі, ідэалогіі, інфарматызацыі, а таксама кадравых і бухгалтарскіх пытаннях, пытаннях прававой рэгламентацыі парадку фарміравання, кампетэнцыі, арганізацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, органаў судовай улады і органаў пракуратуры і інш.
Электронныя выданні прававой тэматыкі
«Бізнэс» – змяшчае акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць праваадносіны ў сферы бізнэсу, знешнеэканамічнай дзейнасці i інвестыцыйнай палітыкі.
«Дэпутат» – уключаюць нарматыўныя прававыя акты, якія вызначаюць асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, выбарчую сістэму, правядзенне выбараў і рэферэндумаў, прававы статус дэпутатаў усіх узроўняў, а таксама нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць працоўныя адносіны асоб, якія ажыццяўляюць на прафесійнай аснове паўнамоцтвы дэпутатаў.
«Кодэксы Рэспублікі Беларусь» – змяшчае тэксты Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўсе кодэксы, якія забяспечаны алфавітна-прадметнымі паказальнікамі і паартыкульна зместам.
«Свет Права» – утрымлівае ў сістэматызаваным выглядзе асноўныя нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь і міжнародныя дакументы, якія тычацца прававога становішча дзяцей, атрымання імі адукацыі, працоўнай дзейнасці, адказнасці, а таксама іншых пытанняў, звязаных з вывучэннем і прымяненнем заканадаўства непаўналетнімі.
«Помнікі гісторыі права» – змяшчае сістэматызаваную па тэматычных раздзелах падборку з 100 гістарычных прававых актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XIII-XX стст.
«Праца і прафсаюзны рух» – змяшчае нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь і міжнародныя дакументы аб працы і прафсаюзным руху.
Дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы прававой тэматыкі
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (www.pravo.by) – асноўны дзяржаўны інтэрнэт-рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі. Адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.
Сайт «ЭТАЛОН-ОNLINE» (www.etalonline.by) – самы аператыўны і найбольш просты ў Беларусі спосаб атрымання актуальнай эталоннай прававой інфармацыі, якая абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу па меры ўключэння дакументаў у эталонны банк даных Рэспублікі Беларусь. Доступ да тэкстаў дакументаў на перыяд ад сутак да года ажыццяўляецца па ідэнтыфікатарам карыстальніка (лагін, пароль) як на сайце, так і з дапамогай бясплатнай мабільнай праграмы для планшэтаў і смартфонаў на базе Android і iOS.
Прававы форум Беларусі (www.forumpravo.by) – інтэрактыўная пляцоўка для зносін наведвальнікаў сайта і спецыялістаў па прававых пытаннях. Асноўная мэта – тлумачэнне спецыялістамі пытанняў у галіне права, абмен прававым вопытам, абмеркаванне заканадаўства і практыкі яго ўжывання, прадастаўленне кожнаму магчымасці выказаць сваё меркаванне.
Дзіцячы прававы сайт (www.mir.pravo.by) – рэсурс для дзяцей і падлеткаў, які дапаможа ім атрымаць прававыя веды, даведацца пра заканадаўства Рэспублікі Беларусь і іншых краін, свае правы і абавязкі ў цікавай гульнявой форме.
Друкаваныя выданні
Перыядычныя і неперыядычныя афіцыйныя друкаваныя выданні НЦЗПІ:
– Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь;
– Зборнікі нарматыўных прававых актаў і каментаваныя выданні;
– Серыя «Прававая бібліятэка НЦЗПІ»;
– Зборнік прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь».
Перыядычныя і неперыядычныя выданні прававой тэматыкі, якія атрымлівае Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна ў 2023 годзе:
– «Бюллетень министерства труда и социальной защиты»;
– «Веснік Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь»;
– «Вестник академии МВД РБ»;
– «Государственный контроль: анализ, практика, комментарии»;
– «Законность и правопорядок»;
– «Международное публичное и частное право»;
– «Милиция Беларуси»;
– «Отдел кадров»;
– «Право.by»;
– «Предварительное расследование»;
– «Судебная экспертиза Беларуси»;
– «Судовы веснiк»;
– «Таможенное дело»;
– «Таможенный вестник»;
– «Трудовое и социальное право»;
– «Уголовное право»;
– «Юридическая психология»;
– «Юрисконсульт»;
– «Юрист» (РБ);
– «Юстиция Беларуси»;
– «Я – юрисконсульт организации».
– «На страже».