Аб публічным цэнтры прававой інфармацыі
- Details
- Category: ПЦПІ
У мэтах забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі.
Адным з яе элементаў з'яўляюцца публічныя цэнтры прававой інфармацыі, якія ствараюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на базе дзяржаўных публічных бібліятэк.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, створаны для забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, уважлівых адносін да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.
Задачамі ПЦПІ з'яўляюцца:
– арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;
– фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкарскіх і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія змяшчаюць эталонную прававую інфармацыю, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія спрыяюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх праў і абавязкаў;
– выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання з мэтай фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, уважлівых адносін да права.
У мэтах папулярызацыі аддзела створана і функцыянуе асобная група ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» «ПЦПИ.vlib.by».
Разглядаючы сацыяльнае партнёрства як умову эфектыўнай работы, ПЦПІ актыўна супрацоўнічае з упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, Віцебскай абласной натарыяльнай палатай, Упраўленнем унутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, установамі вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі горада.