Адкрыццё выставы «Віцебск. З любоўю назаўжды»
- Details
- Створана 31.10.2024 08:50
Выстава «Віцебск. З любоўю назаўжды» прадставіць 14 лістапада ў галерэі 1-га паверха абласной бібліятэкі працы, у якіх звычайныя расліны ператварыліся ў творы мастацтва дзякуючы творчаму бачанню і карпатлівай працы. Майстры народнага клуба аматараў фларыстыкі «Анюта» ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» прадэманструюць свае ўменні ў стварэнні ўнікальных кампазіцый, натхнёных прыгажосцю прыроды.
Заняткі фларыстыкай дапамагаюць удзельнікам клуба не толькі раскрыць свой творчы патэнцыял. Праца з раслінным матэрыялам становіцца спосабам выражэння ўнутранага свету, магчымасцю адпачыць душой і знайсці гармонію.