Прэзентацыя кнігі «Краязнаўчы атлас Віцебскага раёна» Мікалая Півавара
- Details
- Створана 18.10.2024 08:30
Прэзентацыя кнігі «Краязнаўчы атлас Віцебскага раёна» ў рамках цыкла «Краязнаўчыя сустрэчы» адбудзецца 24 кастрычніка ў 17:30 у абласной бібліятэцы. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Півавар падрыхтаваў унікальнае выданне – своеасаблівы даведнік з інфармацыяй пра аб'екты прыроднага, эканамічнага, канфесійнага жыцця, гісторыка-культурную спадчыну рэгіёна, матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці краю.
Кніга змяшчае амаль 1000 фота і ілюстрацый, 15 карт сельскіх саветаў. Яна будзе карыснай усім, хто плануе адпачынак у наваколлях Віцебска, – ад зацікаўленых гараджан да турыстычных аператараў – для экалагічнага, прамысловага, гастранамічнага, рамесніцкага, аздараўленчага, пазнавальнага і іншых відаў турызму.