Паслугі аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў
Асноўныя паслугі
– прадастаўленне доступу да эталоннай прававой інфармацыі;
– прадастаўленне поўнай інфармацыі аб складзе фонду і інфармацыйных рэсурсах аддзела;
– кансультацыйная дапамога ў пошуку крыніц прававой інфармацыі;
– выдача дакументаў з фонду для карыстання ў чытальных залах бібліятэкі;
– падборка прававых дакументаў па запытанай тэматыцы;
– выкананне бібліяграфічных і фактаграфічных даведак па прававых пытаннях.
Дадатковыя (платныя) паслугі
– запіс інфармацыі на электронны носьбіт карыстальніка;
– раздрукоўка інфармацыі;
– выдача дакументаў праз сістэму чытальных залаў;
– копія дакументаў фармату А4;
– сканіраванне дакументаў карыстальніка;
– пошук інфармацыі па індывідуальных запытах у сетцы Інтэрнэт і інш.
Поўны пералік платных паслуг з указаннем іх кошту прадстаўлены на сайце бібліятэкі ў раздзеле «Паслугі».