eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-Vicebski-kraj-2024
  • anons-LABORATORY 14 11 2024
  • anons-VITEBSK-WITH-LOVE
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

Паслядоўнікі славутага Скарыны

 manalogi-stagoddzyaw-2016

 

Паслядоўнікі славутага Скарыны

Кніжная спадчына Францыска Скарыны

 

 

Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,

Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,

Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай

І воску з ладанам прыемны пах пачуў.

Максім Багдановіч

 

Пасля Францыска Скарыны кірылічнае кнігадрукаванне на Беларусі развіваў адзін з яго паслядоўнікаў Сымон Будны, гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, гісторык, паэт.

У Нясвяжы сумесна з нясвіжскім старастам Мацвеем Кавячынскім і прапаведнікам Лаўрэнціем Крышкоўскім С. Будны заснаваў першую на сучаснай тэрыторыі Беларусі кірылаўскую друкарню. Пры друкарні была пабудавана папяровая майстэрня – паперня. 10 чэрвеня 1562 г. у друкарні выйшла першая на Беларусі кніга на беларускай мове – «Катэхізіс». Нясвіжскі катэхізіс выдадзены у чацвёртую долю аркуша (фармат пражскай «Бібліі» Скарыны). Шрыфт «Катэхізіса» вельмі падобны на скарынаўскі, аднак тэхніка набору зусім іншая.

Праз некалькі месяцаў была надрукавана другая кніга С. Буднага – «Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам», якая не захавалася. З 1563 г. друкарня ў Нясвяжы перайшла на друкаванне кніг выключна польска–лацінскімі шрыфтамі. Быў выдадзены нотны зборнік – «Нясвіжскі спеўнік» (1563), у які ўвайшлі 40 псалмоў і 110 песень з нотамі.

Ідэі, якія С. Будны абгрунтаваў у сваіх творах, маюць істотнае значэнне для беларускай культуры. Услед за Скарынам ён заклікаў беларускае грамадства шанаваць родную мову. Ён лічыў, што ўзначальваць дзяржаву павінен дасведчаны чалавек, які ў сваёй дзейнасці раіцца з «мудрымі і вучонымі людзьмі».

У 1589 г. выйшла апошняе вядомае выданне С. Буднага: новая рэдакцыя «Новага запавету». У канцы 80–х гадоў ён удзельнічаў у дыспуце з езуітамі, які праходзіў у Полацку. Магчыма, Будны таксама выкладаў у арыянскай акадэміі ў Іўі. Апошнія гады С. Буднага прайшлі ў Вішневе (цяпер Валожынскі раён), у доме пратэстанцкага шляхціца Лявона Моклака. Памёр С. Будны 13 студзеня 1593 г.

Адным з паслядоўнікаў Ф. Скарыны можна з поўным правам лічыць Васіля Цяпінскага. Ен таксама, як і Скарына, надаваў вялікае значэнне кнігадрукаванню і распаўсюджанню кніг сярод народа.

Захавалася толькі адно выданне В. Цяпінскага – «Евангелле», надрукаванае на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. Год выхаду кнігі ў свет не пазначаны (прыблізна 70–я гады XVI ст.). Найбольш адметнай у выданні з'яўляецца прадмова В. Цяпінскага, вядомая толькі ў рукапісным выглядзе.

«Евангелле» В. Цяпінскага, якое мае фармат у аркуш, у друкарскіх адносінах выглядае параўнальна бедна: аднаколерны друк, заставак, канцовак і гравюр няма. Упрыгожаннем кнігі з'яўляюцца вялікія і малыя ініцялы ў стылі віленскіх ініцыялаў Ф. Скарыны, а таксама наборны арнамент, які паводле малюнка цалкам узыходзіць да нясвіжскага «Катэхізіса» Буднага. На кожнай старонцы «Евангелля» паўтораны той жа матыў дубовага лісціка, які ўпершыню выкарыстаў Будны. Графіка шрыфту «Евангелля» вельмі нагадвае шрыфт выданняў Скарыны.

Апошнія гады дзейнасці друкарні В. Цяпінскага, а таксама лёс шрыфтоў і іншага абсталявання застаюцца невядомымі. Памёр В. Цяпінскі прыблізна ў 1603 г.

Важнае масца ў гісторыі кнігадрукавання і культурнага развіцця Беларусі займае дзейнасць друкарні ў Заблудаве. Заблудаўская друкарня была заснавана ў канцы 60–х гадоў XVI ст. на Гродзеншчыне, у маёнтку беларускага магната Рыгора Хадкевіча і на яго сродкі. Актыўны ўдзел у яе арганізацыі прынялі Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Работа па стварэнню друкарні працягвалася амаль два гады.

У 1568 г. у Заблудаўскай друкарні пачала друкавацца першая кніга – «Евангелле вучыцельнае», якая убачыла свет 17 сакавіка 1569 г. Кніга надрукавана фарматам у аркуш, у дзве фарбы. Другое і апошняе выданне заблудаўскай друкарні – «Псалтыр з Часаслоўцам» – выйшла ў свет 23 сакавіка 1570 г.

Праз паўстагоддзя пасля спынення выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны кірылічнае кнігадрукаванне ў Вільні адрадзіла друкарня Мамонічаў. У 1575 г. у друкарні Мамонічаў выйшла першае выданне – «Евангелле напрастольнае». Праз год быў выдадзены «Псалтыр». Пасля выдання трэцяй кнігі – «Часаслова» друкарня спыніла сваю дзейнасць. Яна аднавіла сваю работу толькі ў 1583 г.

Другі перыяд дзейнасці друкарні Мамонічаў, які ахоплівае прыкладна апошнія дваццаць гадоў XVI ст. і першыя гады XVII ст., быў найбольш плённым за ўсе часы існавання друкарні. 24 чэрвеня 1583 г. выйшаў «Служэбнік», на якім упершыню ўказана, што ён выдадзены ў «друкарні дома Мамонічаў».

У 1856 г. Мамонічам было даручана надрукаваць першае афіцыйнае выданне – «Трыбунал», падпісанае адказнай асобай – канцлерам А. Валовічам. У 1588 г. Мамонічы выпусцілі яшчэ больш важнае выданне – «Статут Вялікага Княства Літоўскага».

Першая палова 90–х гадоў XVI ст. была таксама перыядам вельмі інтэнсіўнай работы друкарні Мамонічаў. У гэты час Мамонічы выдалі шэраг кніг для праваслаўнай царквы, некаторыя з іх выходзілі па два–тры разы. Так, выйшлі тры выданні «Апостала», чатыры «Псалтыры», два «Евангеллі».

З 1601 г. друкарня перайшла да Лявона Мамоніча, сына Кузьмы Мамоніча, які выдаў значную колькасць розных царкоўнаславянскіх кніг і лацінскамоўнай літаратуры. Тройчы выйшаў на польскай мове «Трыбунал жыхарам Вялікага Княства Літоўскага» (1616, 1619, 1623) і двойчы польскі пераклад Статута (1614, 1619). На кірыліцы Л. Мамоніч выпусціў толькі 15 кніг: «Малітвы штодзённыя» (1601, 1609), часасловы, трэбнікі, служэбнікі і г.д., а таксама выпусціў тры выданні «Граматыкі славянскай мовы» (1618 і 1621).

Апошнія выданні друкарні датуюцца 1623 г. Друкарня Мамонічаў, якая праіснавала ў Вільні амаль 50 гадоў, унесла вялікі ўклад у пашырэнне асветы, пісьменнасці і культуры не толькі сярод беларускага насельніцтва, але і іншых славянскіх народаў.

Важным напрамкам у беларускім кірылічным кнігадрукаванні з'явілася дзейнасць брацкіх друкарняў, якія адыгралі вялікую ролю ў развіцці розных сфер беларускай культуры, мовы, пісьменнасці.

У 1589 г. Віленскае праваслаўнае брацтва, арганізаванае пры Траецкім манастыры, атрымала каралеўскі прывілей на друкаванне кніг. Кнігавыдавецкая дзейнасць брацтва развівалася па двух напрамках: друкаванне падручнікаў для брацкіх школ, кніг для чытання, слоўнікаў, а таксама багаслоўнай літаратуры.

Першымі кнігамі брацкай друкарні былі «Малітвы штодзённыя» і «Псаломніца», якія ўбачылі свет у 1595 г. У 1596 годзе выйшла першая кніга на грэчаскай мове – «Дыялог» Мялеція Пігаса, «Казанне Кірыла» Стэфана Зізанія.

У 1610 г. брацтва выпусціла «Трэнас» Тэафіла Арталога.

У мястэчку Еўе, у маёнтку праваслаўнага князя Багдана Агінскага, братчыкі заснавалі новую друкарню, у якой з 1611 г. пачалі выдавацца кнігі на царкоўнаславянскай мове. Першымі кнігамі, якія выйшлі ў Еўі, былі «Малітвы штодзённыя», «Новы запавет з Псалтыром», «Дыёптра».

У 1616 г. выйшла беларускамоўнае «Евангелле вучыцельнае». Першае выданне «Букварь» было надрукавана ў Еўі. Складальнікамі яго былі манахі Святадухаўскага манастыра. У 1619 г. выйшла «Граматыка славянская».

Каля 1633 г. у Еўі была заснавана першая паперня, якая вырабляла паперу для брацкіх друкарняў. Сярод унікальных выданняў першай паловы XVII ст. варта назваць «Новы запавет з Псалтыром» (Вільня, або Еўе, 1641), «Дыёптру» (Еўе, 1642), «Евангелле» (Вільня, 1644) і інш.

У еўінскай друкарні ўпершыню ў гісторыі беларускага брацкага кнігадрукавання выкарыстана металагравюра свецкага зместу з адлюстраваннем купала неба са знакамі задыяка і планетамі ў кнізе «Панегірык на шлюб Аляксандра Служкі, ваяводы менскага» (1634).

З другой чвэрці XVII ст. віленская і еўінская друкарні паступова саступаюць месца новым, створаным праваслаўнымі брацтвамі непасрэдна на тэрыторыі Беларусі: у Куцейне пад Оршай і Магілёве.

У 1630 г. пры Куцеінскім манастыры (пад Оршай) пачала сваю дзейнасць друкарня пад кіраўніцтвам Спірыдона Собаля. У Куцейне С. Собаль пачаў працаваць над Псалтыром з дадатковымі главамі. Апрача «Псалтыра» ён надрукаваў тры кнігі – «Буквар» (1631), «Малітваслоў» (1631), «Часаслоў» (1632).

Манахі Куцеінскага манастыра пачалі выпускаць творы сучасных аўтараў, а таксама павучальныя кнігі. Найбольшую вядомасць набыў «Лексікон славеноросскій...» (1653) Памвы Бярынды.

Упершыню ў гісторыі беларускага кірылаўскага кнгадрукавання ў Куцейне з'явілася свецкая жанравая ілюстрацыя. Яна аздабляе распаўсюджаны ў сярэдневяковай Еўропе раман усходняга паходжання – «Гсторыя пра Варлаама і Іасафа» (1637). Пераклад рамана з грэчаскай мовы на беларускую ў Куцейне зрабіў І. Палаўка.

Шэдэўрам мастацтва беларускай кнігі XVII ст. былі ілюстрацыі да «Трэфалагіёна» (1647). асабліва вылучаюцца кампазіцыі «Богаз'яўленне», «Увядзенне Маці Боскай», «Нараджэнне Хрыста», «Вадохрышча», «Праабражэнне», «Успенне Маці Боскай».

Майстры куцеінскай друкарні дасягнулі значных поспехаў у развіцці беларускай кніжнай ксілаграфіі. З пачаткам вайны паміж Масквой і Польшчай у 1654 г. куцеінская друкарня была перавезена ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам. У 1676 г. яе маёмасць перадалі на Друкарскі двор у Маскве.

У пачатку XVII ст. у Магілеве пры царкве ў імя ўваходу ў Іерусалім узнікла царкоўнае брацтва, якое заснавала сваю друкарню. Магілёўская друкарня выпусціла шэраг выданняў, якія мелі практычнае значэнне для патрэб царкоўнага набажэнства і не вызначаліся вельмі добрым выкананнем.

У 1636 г. у Магілёў перасяліўся С. Собаль, дзе пачаў працавацьу брацкай друкарні. За тры гады Собаль надрукаваў «Буквар славенскай мовы» (1636), «Псалтыр» (1637), «Тэстамент цара Васіля да сына Льва» (1638), перавыданні «Апостала» (1637) і «Актоіха» (1638).

Выданнем буквара С. Собаль накіраваў работу Магілёўскай брацкай друкарні на выпуск вучэбнай літаратуры, неабходнай для навучання ў брацкіх школах.

У апошнія гады жыцця С. Собаль прыняў імя Сільвестр і пастрыгся ў манахі. Асноўная частка друкарскага абсталявання засталася ў Магілёўскім брацкім манастыры, дзе ў 1649 г. быў выдадзены «Буквар» з выкарыстаннем шрыфту Собаля.

У XVII ст. у мястэчку Любча (Навагрудскі павет) існавала буйнейшая рэфармацыйная друкарня на Беларусі, у дзейнасці якой атрымалі далейшае развіццё асветніцкія, мастацкія і паліграфічныя традыцыі Ф. Скарыны. Друкарскія матэрыялы былі прывезены з Вільні.

Актыўна дзейнічала друкарня ў 1612–1629 г. пад кіраўніцтвам друкара Пятра Бластуса Кміты (за гэты перыяд выйшла 47 кніг агульным аб'ёмам каля 400 друкаваных аркушаў), а з пачатку 30-х гадоў – яго сына Яна. Тут выйшлі вершаваныя бібліейскія гісторыя Самуэля Доўгірда, «Кампендыум... князёў і каралёў польскіх» (1625) Паўла Дземітравіча і інш.

У любчанскай друкарні выдаваліся зборнікі вершаў, творы антычных аўтараў, працы гісторыкаў, філосафаў: «Гісторыя іудзейскай вайны» І. Флавія (1612), «Прыгоды і справы людзей розных саслоўяў» А. Уладыславіюша (1613), зборнік кароткіх апавяданняў паводле Плутарха – «Апафегматы» Б. Буднага. Чатыры разы ў Любчы выходзіў «Каляндар штогодніх свят і рухаў нябесных цел» С. Фурмана.

У Любчы быў надрукаваны шэраг навуковых дапаможнікаў: «Даведнік па хіміі, або Апісанне лекаў і іх дзеяння» Каспара Швэртнера (1624), «Хараграфія, або Апісанне краін свету» Ансельма Паляка (1617), кніга са звесткамі па ветэрынарыі «Пра адбор, навучанне і хваробы коней» (1617, 1627).

Кнігі любчанскай друкарні афармляліся сціпла, выкарыстоўваліся ксілаграфіі, наборны арнамент. Упершыню ў беларускім кнігадрукаванні для ілюстрацый шырока ўжываліся гравюры на медзі.

  


01

Батвіннік, М. Б. Азбука на ўсе часы / М. Б. Батвіннік. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 288 с.


У кнізе распавядаецца пра вучэбныя кнігі для першапачатковага навучання грамаце, якія выходзілі ў ВКЛ. Над імі працавлі выдатныя асветнікі XVI—XVIII стст. — Ф. Скарына, І. Фёдараў, С. Собаль і інш.


02

 

Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI — першая палова XVIII стагоддзя / пад рэд. В.А.Чамярыцкага. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 1015 с.


У кнігу ўключаны найбольш значныя і цікавыя творы перыяду XI–XVIII ст. Публікацыя літаратурнай спадчыны кожнага пісьменніка суправаджаецца кароткай прадмовай і каментарыем.


03

Беларуская літаратура ХVI ст. / укладанне, прадм., камент., пер. на бел. мову і адаптацыя І. В. Саверчанкі. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 570 с.


У кнізе надрукаваны найбольш значныя творы выдатных пісьменнікаў эпохі Рэнесансу, а таксама хронікі, летапісныя аповесці, навелы, пахвалы і палемічныя творы.


04

Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры : У 2–х т. / рэд. калегія: В. В. Барысенка [і інш.]. — Т. 1 : З старажытных часоў да канца XVIII ст. — Мінск : Навука і тэхніка, 1968. — 446 с.


Першы том прысвечаны разгляду беларускай літаратуры, пачынаючы ад літаратуры Кіеўскай Русі і заканчваючы літаратурай XVIII ст. Асобная ўвага ўдзяляецца характарыстыцы літаратурнай і грамадска–культурнай дзейнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.


05

Ботвинник, М. Б. Откуда есть пошел букварь / М. Б. Ботвинник. — Минск : Вышэйшая школа, 1983. — 198 с.


В книге рассказывается о наиболее выдающихся изданиях специальной литературы для овладения первоначальной грамотой конца XVI – начала XVIII вв., вышедших на Украине, в Беларуси, Литве и Москве, напечатанных кириллицей.


06

Лабынцаў, Ю. Пачатае Скарынам / Ю. Лабынцаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 333 с.


В книге рассказывается о белоруской печатной литературе эпохи Ренессанса, основоположником которой был Ф. Скорина.


07

Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. С. А. Курбанава [і інш.]. — Кн. 1. — Мінск : Бел. навука, 2011. — 1028, [1] с.


У першай кнізе прадстаўлены тэксты найбольш каштоўных фальклорных і літаратурных помнікаў: ад твораў вуснай народнай творчасці і сярэднявечнай літаратуры да літаратуры XX ст. Тэксты суправаджаюцца звесткамі пра аўтараў.


08

Марціновіч, А. А. Зерне да зерня: Гісторыя ў асобах : эсэ, нарысы / А. А. Марціновіч. — Мінск : Юнацтва, 1996. — 366 с.


Чытача чакае сустрэча з Рагнедай, Усяславам Чарадзеем, Міколай Гусоўскім, Спірыдонам Собалем і інш.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Асіноўскі, С. М. Першы ў свеце крытык евангельскіх кніг / Святаслаў Асіноўскі // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. — 2015. — № 1. — С. 137—147.

2. Галенчанка, Г. Я. Васіль Цяпінскі – паслядоўнік скарынінскай справы // 450 год беларускага кнігадрукавання / рэдкал.: К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва) [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1968. — С. 171—178.

3. Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / склад. І. А. Прылішч, Т. І. Рошчына. — Мінск : НББ, 1995. — 115 с.

4. Клімаў, І. П. Адносіны "Евангелля" Васіля Цяпінскага да польскага перакладу Сымона Буднага 1570–1572 гг. / І. П. Клімаў // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія, журналістыка, педагогіка. — 2013. — № 2. — С. 22—25.

5. Мяснікоў, А. Спірыдон Собаль (год нараджэння невядомы — каля 1645) : Еўропа чытала яго "Буквар" // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. — Мінск, 2008. — С. 73—76.

6. Неміроўскі, Я. Л. Іван Фёдараў і Пётр Цімафееў Мсціславец у Беларусі // 450 год беларускага кнігадрукавання / рэдкал.: К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва) [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1968. — С. 137—154.

7. Парэцкі, Я. І. Развіццё Сымонам Будным асветніцкіх ідэй Ф. Скарыны // 450 год беларускага кнігадрукавання / рэдкал.: К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва) [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1968. — С. 229—244.

8. Парэцкі, Я. І. Сымон Будны : [мысліцель Беларусі XVI в.] / Я. І. Парэцкі. — Мінск : Выд–ва БДУ, 1975. — 168 с.

9. Паслядоўнікі славутага Скарыны. Развіццё кнігадрукавання ў другой палове XVI – першай палове XVII ст. // Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (15 — пачатак 20 ст.) : вучэбны дапаможнік для студэнтаў гістарычных і бібліятэчных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў / Н. Ю. Бярозкіна. — Мінск : Беларуская навука, 1998. — С. 27—58.

10. Петухова, Е. Л. Развіццё асветы і педагагічнай думкі на Беларусі: са старажытных часоў да XVIII ст. : вучэб. дапам. / Е. Л. Петухова. — Магілёў : Магiлёўскі дзярж. Ун-т, 2004. — 100 с.

11. Прашковіч, М. І. Культурна-асветніцкая роля друкарні Мамонічаў // 450 год беларускага кнігадрукавання / рэдкал.: К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва) [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1968. — С. 155—169.

12. Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стст. / [уклад., прадмова і каментарыі А. У. Бразгунова ; рэдкал.: В. А. Чамярыцкі (старш.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — 901 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).

13. Шчэрбін, М. М. Ад Кірылы Тураўскага да Францыска Скарыны: развіццё ідэй патрытычнага выхавання ў Беларусі ў ХІІ—XVII стагоддзях / М. М. Шчэрбін // Адукацыя і выхаванне. — 2013. — № 12. — С. 66–72.