eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-AUTUMN-VACATION
  • anons-V-kraj-2024
  • anons-znatoki PDD-02 11 2024
  • anons-LABORATORY 14 11 2024
  • anons-VITEBSK-WITH-LOVE
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

Маленькі чалавек на вялікай вайне

banner-Bykov-2024

 

Героі твораў Васіля Быкава

 

Вайна і ваеннае супрацьстаянне ў беларускай літаратуры ў розныя гады маляваліся па-рознаму. Доўгі час тэма вайны гучала як супрацьстаянне двух міроў, дзвюх ідэалогій. Але галоўным акцэнтам быў гераізм і патрыятызм народа ў святой справе абароны Радзімы ад захопнікаў. Васіль Быкаў у артыкуле «Жывыя – памяці мёртвых» пра гэты перыяд літаратуры піша: «Саракавыя гады далі нашай літаратуры шэраг выдатных вобразаў герояў. Прыняўшы іх як эталон, мы прывыклі за шмат год да мужнага вясёлага радавога Васіля Цёркіна, да дзейсных і высакародных герояў А. Ганчара, да нязломнага ў сваёй свяшчэннай упартасці стаць у строй байцоў Марэсьева, да мужных разведчыкаў Э. Казакевіча». Аднак «праўда пра вайну і подзвіг народа была выказана далёка не ўся». Гэта можна было неяк апраўдаць (пісьменнікі «ішлі па гарачых слядах падзей», не мелі ні часу для асэнсавання ўсіх праяваў вайны), але пагадзіцца – значыла б для Быкава змяніць сваёй памяці, свайму сумленню.

Да суровай праўды ваеннага часу пісьменнікі звярнуліся ў канцы 1950-х – пачатку 1960-х гадоў, калі амаль з дакументальнай дакладнасцю пачалі паказваць жорсткасць, бесчалавечнасць вайны. Асобае месца занялі матывы чалавечага болю і расчараванняў, пакут і гвалту, апісанне таго, як у ваеннае ліхалецце далека не ўсе змаглі выжыць і, галоўнае, застацца людзьмі. Прыход у беларускую літаратуру В. Быкава прыпадае менавіта на гэты перыяд («Жураўліны крык», 1960; «Трэцяя ракета»; «Здрада», 1962; «Пастка», 1965). Востры і бескампрамісна-праўдзівы пісьменнік кожны твор прысвячае самаму галоўнаму ўдзельніку вялікай бітвы – «маленькаму чалавеку», простаму салдату, на плечы якога лёг асноўны цяжар вайны. «Пісьменнік увесь час імкнецца пранікнуць у душу радавога ўдзельніка ваенных аперацый, які мокне і мерзне ў акопчыку, у чыстым полі, у лясным гушчары. I твар байца змарнелы, і харч не падвезлі, і вораг можа з'явіцца ў любы момант, а за каўнер сыплецца пясчаны жвір з акопа, і цябе дабіваюць, дастрэльваюць варожыя салдаты, датоптваюць танкі. 3 журбой і надзеяй углядаецца баец у высокае неба, чуючы там курлыканне журавоў, усім сэрцам адчуваючы нянавісць да вайны» (У. А. Навумовіч).

У творах В. Быкава амаль няма батальных сцэн і значных гістарычных падзей, але затое яму ўдалося перадаць адчуванні «маленькага» чалавека на вялікай вайне. У быкаўскага героя няма нічога, што адрознівала б яго ад іншых, азначала б яго перавагу. Ён – часціца народа, чалавек, які падставіў плячо пад агульную ношу і выстаяў да канца.

У аповесці «Жураўліны крык» шасцёра салдат ля чыгуначнага пераезду павінны трымаць абарону на працягу сутак, забяспечваючы адыход батальёна. Яны ўступілі ў няроўны бой, не шукаючы для сябе паратунку. Баец Фішэр, убачыўшы нямецкіх матацыклістаў, адчуў: «прыйшоў час, калі вызначаецца ўвесь сэнс яго жыцця». Яму хацелася, каб меркаванне старшыны пра яго змянілася. Відавочна, у гэтую ноч «не мудрагелістая мерка салдацкіх добрых якасцяў, якія належаць старшыне, у нейкай меры стала жыццёвым эталонам для Фішэра». Увесь свет для яго абмежаваўся дакорлівым позіркам суровага старшыны і ланцужком матацыклаў. І ён, дачакаўшыся пярэдняга, стрэліў, і адразу чарга з аўтамата забіла яго.

Пасля Фішэра ў разгар бою на пераездзе гінуць Карпенка і Свіст. Аповесць заканчваецца, калі Васіль Глечык, самы малады з шасцярых, яшчэ жывы. Думка пра тое, каб пакінуць пазіцыю і выратавацца, была для яго непрымальнай. Загад камбата трэба выканаць любой цаной, а таксама ёсць прысяга і абавязак перад Радзімай. Пісьменнік даў зразумець, як горка і страшна, калі абрываецца такое чыстае, веручае ў дабро жыццё. Калі Глечык пачуў адчайны крык падбітага жураўля, як поўную смутку і мужнасці песню развітання з загінуўшымі і абвяшчэнне аб смяротнай небяспецы, юнак зразумеў: яму хутка трэба будзе памерці і нічога змяніць нельга. Ён схапіў адзіную сваю гранату і заняў сваю апошнюю пазіцыю, без загаду, добра ведаючы, што гэта канец.

Пры разнастайнасці характараў героі аповесці падобныя ў галоўным. Яны змагаюцца да канца, сваім жыццём забяспечваючы арганізаваны адыход батальёна. Вельмі пераканаўча праз іх трагічны лёс паказваецца трагедыя першых ваенных гадоў і раскрываецца мужнасць простых салдат, якія ў канчатковым выніку забяспечылі вялікую перамогу.

Героямі твора «Трэцяя ракета», дзеянні ў якой адбываюцца ўжо на заключным этапе вайны, з'яўляюцца ўсё тыя ж звычайныя людзі працы. Яны былі вымушаны пакінуць мірныя заняткі і ўзяцца за зброю. Як прыклад – камандзір Жаўтых, «звычайны калгасны дзядзька». Ён марыць, каб вайна, удзельнікам якой ён стаў, была апошняй, каб дзеці не зведалі такога жаху. Быкава заўсёды цікавіла, які асабісты інтарэс кіраваў чалавекам на вайне. Праз яго праяўленне станавілася зразумелым, хто гэты чалавек на самай справе, яго стаўленне да вайны, Радзімы, народу. Камандзір Жаўтых вайну ўспрымае як неабходнасць абараняць Айчыну, ён ведае, што жыццёвы лёс многіх людзей залежыць ад яго. Ім рухае наймацнейшы асабісты інтарэс, які супадае з гістарычным інтарэсам. Намаганні салдат утрымаць агнявую пазіцыю – гераічныя намаганні. І пазіцыя ўтрымліваецца, але цаной чалавечага жыцця. Жыцця людзей, якія імкнуцца дзейнічаць годным чынам. Яшчэ раз аўтар нагадвае пра штодзённа-гераічнае і штодзённа-трагічнае на вайне, з якіх бясконцых страт і перамог простых салдат складвалася гістарычная перамога ўсяго народа.

Творам, які раскрывае маральна-этычныя праблемы, – з аднаго боку, узыходжанне чалавека на п'едэстал славы, праўды, чалавечнасці, і, з другога боку, падзенне чалавека – здрадніцтва, – з'яўляецца аповесць «Сотнікаў». У творы няма рэзкага размежавання святла і ценю, няма аднастайнасці. Героі В. Быкава розныя, нельга сказаць, што адзін – чорны, а другі – белы. Але экстрэмальная сітуацыя высвеціла нутро кожнага з іх. Абодва ідуць на заданне – дастаць харч для народных мсціўцаў. Адзін з іх – дужы, рухавы Рыбак, а другі – зняможаны, хворы Сотнікаў. У аповесці, нібы на фотаплёнцы, «праяўляюцца» характары персанажаў. Падзенне Рыбака пачалося з моманту, калі ў вёсцы на гарышчы ён, спалохаўшыся смерці, падняў рукі. Каб застацца жывым, здрадзіў, «перабег» да ворагаў. А вось для Сотнікава менавіта адсюль пачалося ўзыходжанне на Галгофу, у вечнасць. Гэта ўзыходжанне было падрыхтавана ўсім яго жыццём, жыццём маленькага, але такога моцнага духам чалавека. Сотнікаў усё рабіў сам: ніколі не спадзяваўся на каго-небудзь ці на выпадак. Ён нёс сваю «ношу» і не хацеў, каб нехта меў турботы з-за яго. Нават каб «апярэдзіць» Рыбака, якому далі заданне яго павесіць, Сотнікаў сам адштурхнуў нагою ад сябе цурбан. Ён і тут усё ўзяў на сябе.

Для В. Быкава чалавечая годнасць вымяраецца здольнасцю да самаачышчэння, адмаўленнем ад самападману, уменнем пазбаўляцца ад эгаізму, баязлівасці, крывадушша. Без самаўдасканалення і самаарганізацыі, без маральнага стрыжня ў характары чалавек не стане тым, хто выклікае павагу і са звычайнага чалавека ператвараецца ў героя.

У аповесці «Знак бяды» аўтар імкнецца раскрыць тэму маральнай адказнасці асобы. Адказнасці за словы і ўчынкі перад іншым чалавекам, народам, чалавецтвам наогул.

У творы таксама пастаўлена праблема супрацьстаяння гераізму і здрадніцтва, трагічных вынікаў беспрынцыпнасці і безадказнасці. Васіль Быкаў разглядае гістарычныя падзеі ў жыцці народа праз успрыманне герояў, якіх адносяць да звычайных людзей. Прычым вачыма зусім розных па характары і дзеяннях людзей: Петрака з яго патрыярхальна-хрысціянскай псіхалогіяй і Сцепаніды, якая ўсім сэрцам успрыняла ідэі рэвалюцыі.

Пачынаецца аповесць апісаннем спаленага хутара. Гэта як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Падзеі адбываюцца ў пачатку сорак першага года, але ж нямала старонак адвёў аўтар перадваеннаму жыццю галоўных герояў. Хутар Яхімоўшчына, правобраз роднага краю, для герояў аповесці – маленькі куток «на гэтай неласкавай вялікай зямлі». У асобе галоўнай гераіні аповесці Сцепаніды Багацька ўвасоблены вобраз жанчыны-маці, патрыёткі і проста чулага, спагадлівага і справядлівага чалавека. Для яе ўжо той факт, што нелюдзі прыйшлі са зброяй і топчуць яе родную зямлю, азначае, што праўда не на іх баку. У каго праўда, таму не патрэбна зброя. Сцепаніда робіць вывад, што ніколі не скарыцца ворагу, таму што яна – чалавек, а фашысты – звяры. В. Быкаў прыводзіць чытача да думкі аб тым, што вялікая трагедыя ў жыцці народа, якой стала вайна з фашызмам, паказала ў новым святле мінулае і сённяшняе людзей і праявіла з усёй сілай сапраўдную каштоўнасць маральных ідэалаў, якія заўсёды жылі ў народзе. Зло і дабро ўжо больш не зліваюцца: зло з'яўляецца злом, а дабро – дабром. Пятрок і Сцепаніда Багацькі, пакутуючы, прыходзяць да пераканання, што праўду і дабро нельга знішчыць. Гэта яны, простыя сяляне, і даказваюць сваёй смерцю, якая падобная на подзвіг.

Беларускі літаратуразнавец У. А. Навумовіч, аналізуючы творчасць В. Быкава, адзначае, што філасофска-інтэлектуальнае асэнсаванне вайны для яго праходзіла ў настойлівых пошуках, імкненні зразумець і спасцігнуць усю паўнату чалавечых адчуванняў у экстрэмальных умовах выпрабавання фізічных і духоўных сіл.

Вялікай заслугай В. Быкава ў асвятленні падзей вайны з'яўляецца тое, што ён паказаў мяжу чалавечых мажлівасцей звычайных людзей, якія маюць і ўласныя добрыя якасці, і недахопы, той водападзел на рубяжы дабра і зла, калі чалавек яшчэ застаецца асобай, вартай павагі. Учынкі герояў твораў Васіль Быкаў малюе так, што яны выглядаюць зусім не гераічна, а як нешта звычайнае. Іх характары нічым асаблівым не адрозніваюцца. Яны самі ніяк не вызначаюцца сярод людзей, што іх акружаюць. Але ж яны Героі. Яны – радавыя вайны, тыя, хто вынес на сваіх плячах увесь цяжар ваеннага ліхалецця, яны – «пралетарыят» пярэдняй лініі акопаў, тыя, хто ідзе ў атаку, узрывае фашысцкія эшалоны на чыгунцы, штурмуе варожыя ўмацаванні. «Героі пастаянна здаюць экзамен на высокае званне Чалавека. Маральны экзамен. Таму творы набываюць прытчападобны змест. Што лягчэй – «пайсці і не вярнуцца» ці «прайсці і застацца»? Любой цаной можна здабываць перамогу? Чаму варта ўсё ж «дажыць да світання»? Пытанні, як ідэі. Творы, напоўненыя новым нечаканым зместам, прымушаюць думаць і яшчэ раз думаць, даючы працу розуму. І як вынік творчай распрацаванасці ваеннай тэмы, сітуацыі «чалавек на вайне» пісьменнікам-франтавіком В. Быкавым у беларускай літаратуры з'явіліся аповесці-лёсы, аповесці-характары, аповесці-сітуацыі, творы аб чалавечых лёсах «маленькіх» людзей – лёсах народа, лёсах краіны. Гэта дазволіла беларускай прозе «выйсці» на новыя мастацкія адкрыцці, адметныя эстэтычныя рубяжы, убачыць чалавека ў новым святле.

 


01

Андраюк, С. Пісьменнікі. Кнігі : літаратурна-крытычныя артыкулы / С. Андраюк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – 319 с.

 

 

Серафім Андраюк, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, крытык, які ўсё сваё творчае жыццё з вялікай пашанай ставіцца да духоўнага скарбу свайго народа. У гэту кнігу ўвайшлі артыкулы пра Якуба Коласа, Кузьму Чорнага, Кандрата Крапіву, Васіля Быкава, Янку Брыля і іншых пісьменнікаў.


02

Бугаёў, Д. Я. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Д. Я. Бугаёў. – Мінск : Народная асвета, 1987. – 207 с.

 

 

У кнізе аўтар асвятляе жыццёвы і творчы шлях пісьменніка Васіля Быкава, паказвае яго пісьменніцкую адметнасць, яго ролю ў адлюстраванні народнага подзвігу ў барацьбе з фашызмам.


03

Бугаёў, Д. Спавядальнае слова : літаратурная крытыка, успаміны / Д. Бугаёў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 327 с.

 

 

Кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа Дзмітрыя Бугаёва пра творчы і чалавечы лёс У. Дубоўкі, А. Куляшова, М. Танка, I. Мележа, Я. Брыля, В. Быкава, А. Макаёнка, А. Адамовіча, I. Чыгрынава, А. Кудраўца. Творчасць пісьменнікаў асэнсоўваецца па-новаму з агульначалавечых маральна-этычных пазіцый.


04

Буран, В. А. Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. А. Буран. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 223 с.

 

 

Гэтае выданне – першае манаграфічнае даследаванне творчасці вядомага беларускага празаіка. Разглядаючы шлях пісьменніка ад яго ранніх апавяданняў да аповесці «Дажыць да світання», крытык паказвае фарміраванне творчай індывідуальнасці Васіля Быкава.


05

Быкаў, В. Праўдай адзінай : літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю / В. Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 262 с.

 

 

Кнігу складаюць літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы і выступленні, інтэрв'ю, эсэ народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.


06

Жураўлёў, В. П. Класіка і літаратурная сучаснасць: духоўны патэнцыял чалавека / В. П. Жураўлёў. – Мінск : Беларуская навука, 2011. – 244 с.

 

 

Абапіраючыся на фундаментальныя асновы літаратурнай класікі (Я. Колас, Я. Купала, М. Гарэцкі, В. Быкаў і інш.), выяўляюцца глыбінныя прычыны фарміравання і складвання яркіх чалавечых характараў. Раскрываюцца галоўныя матывы і стымулы таго, як і якімі мастацкімі спосабамі дасягала нацыянальная літаратура эстэтычных поспехаў на шляху чалавеказнаўства і якімі маральна-этычнымі і эстэтычнымі крытэрыямі вымярала і выпрабоўвала чалавека на чалавечнасць.


06

Тычына, М. А. Народ і вайна / М. А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 433 с.

 

 

У цэнтры ўвагі аўтара – адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры, а таксама мастацкія асаблівасці эстэтычнага асэнсавання вайны ў беларускай прозе і літаратуры іншых народаў. Увага засяроджваецца на творчасці класікаў беларускай нацыянальнай літаратуры і сучасных беларускіх і замежных празаікаў.


06

Шагалов, А. Василь Быков : повести о войне / А. Шагалов. – Минск : Художественная литература, 1989. – 302 с.

 

 

В книге на конкретном материале быковских повестей автор прослеживает полноту творческого воплощения замыслов писателя в его стремлении к постижению сложных уроков прошедшей войны.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Афанасьев, И. Кто восходит на Голгофу?: антивоенная идея в творчестве Василя Быкова / И. Афанасьев. – Минск : Мастацкая літаратура, 1993. – 160 с.

2. Багарадава, Т. Р. Трансфармацыя мастацкіх катэгорый і вобразаў пры асваенні ваеннай тэмы В. Быкавым у аповесці 1980–1990-х гг. / Т. Р. Багарадава // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. – 2022. – № 2. – С. 8–13.

3. Бугаёў, Д. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Д. Бугаёў. – Мінск : Народная асвета, 1987. – 207 с.

4. Буран, В. Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. Буран. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 232 с.

5. Быкаў, В. Праўдай адзінай : літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю / В. Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 262 с.

6. Быкаўская праўда вайны // Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры / В. Локун. – Мінск : Тэхнапрынт, 2005. – С. 3–94.

7. Васіль Быкаў // Класікі і сучаснікі ў школе : вучэбны дапаможнік / А. І. Бельскі. – Мінск : Аверсэв, 2005. – С. 128–157. – (Вывучэнне творчасці пісьменнікаў).

8. Гуманістычная ідэя як матыў учынку чалавека на вайне // Класіка і літаратурная сучаснасць: духоўны патэнцыял чалавека / В. П. Жураўлёў. – Мінск : Беларуская навука, 2011. – С. 176–237.

9. Дедков, И. Василь Быков : повесть о человеке, который выстоял / И. Дедков. – Москва : Советский писатель, 1990. – 311 с.

10. Жибуль, В. В. Белорусская проза о войне и классическая трагедия / В. В. Жибуль. – Минск : Наука и техника, 1986. – 151 с.

11. Карпечына, Т. Ідэйна-філасофскі сэнс смерці ў творах Васіля Быкава / Таццяна Карпечына // Роднае слова. – 2019. – № 2. – С. 24–27.

12. Маладосць і мудрасць – сёстры // Веліч праўды : выбранае / В. Каваленка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 270–283.

13. Навумовіч У. А. Канцэпцыя чалавека нa вайне ў беларускай літаратуры: праблема інтэлектуалізацыі прозы / У. А. Навумовіч // Веснік БДУ. Серыя 4: Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2005. – № 2. – С. 21–26.

14. Новае мысленне ў ваеннай прозе // Народ і вайна / М. А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – С. 236 –251.

15. Прынцыпы раскрыцця характару ў беларускім апавяданні 50–60-х гадоў // Гармонія абставін – гармонія душы: беларускае апавяданне 50–60-х гадоў / Я. К. Адамовіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 59–149.

16. Служыць праўдзе і чалавеку // Пісьменнікі. Кнігі : літаратурна-крытычныя артыкулы / С. Андраюк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – С. 116 – 142.

17. Старасценка, Т. Я. Дынаміка камунікатыўнай прасторы празаічнага дыскурсу Васіля Быкава / Т. Я. Старасценка // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. – 2021. – № 2. – С. 100–103.

18. Трагічная праўда часу // Спавядальнае слова : літаратурная крытыка, успаміны / Д. Бугаёў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – С. 58–107.

19. Чалавек і подзвіг // Плынь : літаратурная крытыка / Ю. Канэ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – С. 172–176.

20. Чалавецтва ўратуецца подзвігам духу : гутарка А. Адамовіча з В. Быкавым // Полымя. – 2001. – № 5. – С. 148 – 196 ; № 6. – С. 219 – 256.

21. Шагалов, А. Василь Быков : повести о войне / А. Шагалов. – Москва : Художественная литература, 1989. – 302 с.