eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-Vicebski-kraj-2024
  • anons-LABORATORY 14 11 2024
  • anons-VITEBSK-WITH-LOVE
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

Святло друкаванага слова

 manalogi-stagoddzyaw-2016

 

Святло друкаванага слова

Кніжная спадчына Францыска Скарыны

 

 

Ад сівых аблокаў, рэчкі ціхай,

Гульняў і бацькоўскага цяпла

Полацкага хлопчыка Францішка

Ў свет далёкі сцежка павяла.

Места забывалася на сына

Ў безлічы падзей, турбот і спраў,

А ён раптам гонарам Айчыны,

Гонарам народа свайго стаў...

Навум Гальпяровіч

 

Францыск Скарына з'яўляецца самым яркім і найбольш вядомым творцам беларускай культуры, здольным прадставіць яе ва ўсёй шматграннасці і паўнаце. Яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменнік, філосаф-гуманіст, тэолаг, вучоны, лекар, батанік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік. Як у часы Скарыны, гэтак і сёння, наяўнасць такога шматбаковага таленту з'яўлялася вялікай рэдкасцю. Аднак толькі дзякуючы сваім надзвычайным здольнасцям Францыск Скарына здзейсніў сапраўдную культурную рэвалюцыю, адкрыў перад нашымі продкамі прастору новых магчымасцей і шляхоў далейшага развіцця.

Многія факты з жыцця і творчай дзейнасці славутага асветніка застаюцца дагэтуль нявысветленымі і выклікаюць шмат спрэчак у навукоўцаў. Нават самыя важныя падзеі – даты нараджэння і смерці Францыска Скарыны – усё яшчэ дакладна не вядомы. Будучы асветнік нарадзіўся прыкладна ў 1490 годзе ў купецкай сям'і ў горадзе Полацку. У той час Полацк быў адным з самых буйных і багацейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. Ён меў гандлёвыя, эканамічныя і культурныя стасункі з Ноўгарадам і Псковам, Смаленскам і Масквой, Рыгай і іншымі знакамітымі цэнтрамі.

Першапачатковую адукацыю Францыск атрымаў у доме бацькоў. Латынь, хутчэй за ўсё, ён засвойваў у школе пры бернардзінскім манастыры ў Полацку, а ўдасканальваў пазней у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага – Вільні. У 1504 г. прага да ведаў прывяла маладога палачаніна ў Ягелонскі (Кракаўскі) універсітэт, на аддзяленне вольных мастацтваў, дзе ён і атрымаў універсальную адукацыю.

У 1506 годзе Скарына закончыў універсітэт са ступенню бакалаўра філасофіі. А потым, ажно на шэсць гадоў, біяграфічныя звесткі аб ім перапыняюцца... У 1512 годзе Францыск Скарына бліскуча здаў экзамен на атрыманне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук у адным з самых прэстыжных тагачасных універсітэтаў Еўропы – Падуанскім. Ён стаў першым выхадцам з усходніх славян, якія ў Італіі атрымалі вышэйшую ў медыцыне навуковую ступень. Званнем доктара наш зямляк моцна даражыў.

I зноў Скарына амаль на пяць гадоў знікае з «гарызонту»... Вучоныя выказваюць думкі, што знаходзіўся ён тады ў чэшскай Празе і рыхтаваўся да выдавецкай працы. Там, у Празе, у 1517 годзе Францыск Скарына і разгарнуў сваю, па-сапраўднаму патрыятычную, дзейнасць на карысць роднай Бацькаўшчыны.

Сталіца славянскай дзяржавы Чэхіі для кнігадрукарскай працы была выбрана ім зусім невыпадкова. Прага здаўна славілася высакаразвітай еўрапейскай культурай, з'яўлялася буйнейшым цэнтрам гуманістычнага руху ва ўсім славянскім свеце. Менавіта ў ёй Скарына і атрымаў вялікія магчымасці для свабоднай творчай дзейнасці: у прыватнасці, меў пад рукой выдадзеную яшчэ ў 1506 годзе на чэшскай мове Біблію, а таксама стараславянскія рукапісныя кнігі. Ён мог супрацоўнічаць з выдатнымі чэшскімі вучонымі і адчуваў свабоду ад каталіцкай рэакцыі і самавольства, што не было яму гарантавана ў многіх іншых месцах, у тым ліку – і на Бацькаўшчыне... У 1517 г. ён апублікаваў тут адразу чатыры кнігі Старога Запавету, а на працягу наступных двух гадоў – яшчэ не менш за дзевятнаццаць. У іх выданні Скарыне спрыяў віленскі фінансавы магнат Багдан Онкаў.

На жаль, так і не ўстаноўлены прычыны, з-за якіх выдавецкая дзейнасць нашага земляка ў чэшскай сталіцы была прыпынена. Неўзабаве ён з'явіўся ў Вільні, дзе прыкладна ў 1522 годзе, дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы ўсё таго ж Багдана Онкава і тамтэйшага бургамістра Якуба Бабіча, аднавіў сваю выдавецкую дзейнасць. Ён заснаваў уласную друкарню, якая стала першай падобнай установай у Вялікім Княстве Літоўскім. У гэтай друкарні пабачылі свет знакамітыя «Малая падарожная кніжка» (каля 1522 г.) і «Апостал» (каля 1525 г.). Абодва выданні мелі характар зборнікаў, якія ўключалі тэксты рэлігійнага, навучальнага і асветніцкага характару.

Галоўнай крыніцай вывучэння грамадска-палітычных, маральных, этычных, філасофскіх і педагагічных поглядаў і пазіцый самога беларускага асветніка і першадрукара з'яўляюцца прадмовы і пасляслоўі, напісаныя ім і змешчаныя ў кожнай з апублікаваных кніг. Менавіта ў выніку даследавання іх вучоныя і прыйшлі да высновы, што, выдаючы біблейскія кнігі, Францыск Скарына праследаваў не толькі рэлігійна-багаслоўскія мэты, але і асветніцкія. Ён клапаціўся аб тым, каб кожная кніга была добра зразумелай чытачам. Для гэтага на палях лістоў Скарына рабіў пераклад на сучасную яму беларускую мову і даваў тлумачэнне асобным царкоўнаславянскім словам, якія, на яго погляд, маглі быць незразумелымі простым чытачам – неадукаваным ці малаадукаваным людзям. Так што зусім невыпадкова некалькі пазней ён сам характарызаваў Псалтыр як дапаможнік па вывучэнню граматыкі.

«Апостал» стаў апошняй кнігай, выпушчанай беларускім першадрукаром. Апошнія гады яго дзейнасці на роднай зямлі звязаны з імкненнем завязаць больш цесныя кантакты і сувязі з замежнымі краінамі. Аднак далейшым яго задумам спраўдзіцца не было наканавана. У сярэдзіне 1530-х гг. асветнік канчаткова выехаў за мяжу і зноў пасяліўся ў Празе. Менавіта тут прайшлі яго апошнія гады. Францыск Скарына памёр не пазней за 1552 г.

З імем Францыска Скарыны звязана зараджэнне ў беларускім грамадстве шэрагу навук: філалогіі, батанікі, медыцыны, выяўленчага мастацтва. А асветніцкія ідэі і памкненні нашага слыннага першадрукара надалей знайшлі падтрымку і развіццё ў справах і здзяйсненнях яго паслядоўнікаў – Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, братоў Зізаніяў, якія разам, за кароткі прамежак часу, вывелі беларускі народ у рады перадавых на еўрапейскім кантыненце.

  

  

  


01

Агіевіч, У. У. Імя і справа Скарыны: у чыіх руках спадчына / У. У. Агіевіч. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 319 с.


У кнізе ацэньваецца духоўная спадчына асветніка і першадрукара Георгія (Францыска) Скарыны. У даследаванні выкарыстаны тэкставыя і графічныя творы Скарыны, а таксама дакументальныя матэрыялы. Разглядаецца месца беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі.


02

 

Агіевіч, У. У. Сімволіка гравюры Скарыны / У. У. Агіевіч. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 320 с.


У кнізе разгледжаны змест і сімвалагічнае значэнне гравюрных выяў у выданнях Скарыны, у прыватнасці, партрэт першадрукара 1517 г., расшыфраваны таемныя знакі і сімвалы і ўстаноўлена іх этымалогія.


03

Андрэявец, Р. Жыццё Францыска Скарыны / Р. Андрэявец. – Гомель : Полеспечать, 2004. — 76 с.


Скупыя звесткі пра жыццё Ф. Скарыны. Аўтар выдання спрабуе даць гіпотэзы аб яго навучанні ў пачатковай школе, вучобе ва ўніверсітэтах Еўропы, заняцці купецкай справай, адносінах са сваімі «мецэнатамі», перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці.


04

Белорусский просветитель Франциск Скорина и начало книгопечатания в Белоруссии и Литве / редкол.: А. А. Сидоров (пред.) [и др.]. — Москва : Наука, 1979. — 279 с.


В книге собраны доклады и сообщения, сделанные на научной сессии «Федоровские чтения 1977», состоявшейся 15–16 декабря 1977 г. Сессия продемонстрировала интерес ученых к жизни и деятельности Ф. Скорины.



05

Булыка, А. М. Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А. І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 253 с.


Праца прысвечана 500-годдзю з дня нараджэння Ф. Скарыны. У ёй даецца агульная характарыстыка беларускай літаратурна-пісьмовай мовы эпохі Скарыны. асобны раздзел прысвечаны вывучэнню лексікі скарынаўскіх кніг.


06

Верціхоўская, В. У. Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе : дапаможнік для настаўнікаў / В. У. Верціхоўская, М. І. Верціхоўская. — Мінск : Аверсэв, 2006. — 140 с.


У дапаможніку прапануецца методыка вывучэння дзейнасці і творчасці Францыска Скарыны на ўроках беларускай мовы і літаратуры.


07

Гравюры Францыска Скарыны [Выяўленчы матэрыял] : комплект открыток (13 шт.) / аўт. тэкста В. Ф. Шматаў. — Мінск : Беларусь, 1989.


08

Клышка, А. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга : нарыс / А. Клышка. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2009. — 115 с.


У кнізе расказваецца пра жыццё нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходнягя славянства.


09

Кніжная спадчына Францыска Скарыны = Книжное наследие Франциска Скорины = Book heritage of Francysk Skaryna : [да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [аўтары ідэі: Р. С. Матульскі, П. У. Калаур ; адказны рэд. А. А. Суша ; пер. на англ. мову: Г. М. Каваленка, І. В. Ісаева ; літ. пер. прадмоў Ф. Скарыны на сучасныя бел. і рус. мовы А. У. Бразгунова]. — Т. 1 : Кніга Быцця = Книга Бытия = The book of Genesis. — Мінск : [Нацыянальная бібліятэка Беларусі], 2013. — 269, [2] с.


10

Лабынцаў, Ю. А. «Зерцало жития...» : з літаратурнай спадчыны Францыска Скарыны / Ю. Лабынцаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — 221 с.


Паведамляя пра Францыска Скарыну – беларускага першадрукара, гуманіста і літаратара, аўтар выдае ў выглядзе факсіміле ўнікальныя гімнаграфічныя і празаічныя сачыненні Скарыны.


11

Лабынцаў, Ю. Скарынаўскі каляндар / Ю. Лабынцаў. — 2-е выд. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 183 с.


Зборнік прапануе матэрыялы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Францыска скарыны. Размешчаны яны адпаведна храналогіі жыцця Скарыны.


12

Лойка, А. А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае : раман-эсэ / А. Лойка. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990. — 382 с.


Герой кнігі – славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.


13

Немировский, Е. По следам Франциска Скорины : документальная повесть / Е. Немировский. — Мінск : Беларусь, 1990. — 271 с.


Известный исследователь книги и истории книгопечатания рассказывает о том, как ученые России и других стран искали и находили книги Ф. Скорины, документы о его жизни и деятельности, сообщает интересные подробности о самом первопечатнике и его книгах.


14

Францыск Скарына на мовах народаў свету / [уклад., паслясл. А. Карлюкевіча ; прадм. А. Сушы]. — Мінск : Звязда, 2014. — 133, [1] с.


У выданні ўпершыню прадстаўлены пераклады прадмовы Францыска Скарыны да кнігі «Юдзіф» на 64 мовы народаў свету, што робіць значны ўнёсак у спадчыну Ф. Скарыны.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Ад Полацка і Нясвіжа — да Падуі і Венецыі : матэрыялы ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнай дошкі Ф. Скарыне ў Падуанскім універсітэце і Першай беларуска-італьянскай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Венецыі ў кастрычніку 1992 г. / рэд.: А. Мльдзіс і інш ; пер. з італ. мовы Х. Міхасенкі, В. Калацкай. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — 101 с.

2. Варанько, К. Д. Да 525-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны (1490?—1551?) / К. Д. Варанько // Адукацыя і выхаванне. — 2015. — № 9. — С. 72—75.

3. Великою ласкою: Францишек Скорина в традициях славянского просветительства / редкол.: Н. С. Надъярных (отв. ред.) [и др.]. — Москва : Подвиг, 1994. — 96 с.

4. Галенчанка, Г.  Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар / Г. Я. Галенчанка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1993. — 280 с.: іл.

5. Голубева, Л. Францыск Скарына (1490—1551) — грамадскі дзеяч, мысліцель, першадрукар, асветнік, адвакат / Л. Голубева // Юстыцыя Беларусі. — 2003. —№ 6. —С. 11—12.

6. Дварчанін, І. С. Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве / І. С. Дварчанін ; пер. з чэш. Т. Кароткай. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 187 с.

7. Казбярук, У. Францішак Скарына : навукова-папулярны нарыс / У. Казбярук. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. —174 с.

8. Каўка, А. Тут мой народ : Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI — пачатку XX стст. / А. Каўка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 255 с.

9. Кодэр, Д. Мой Франциск Скорина : эссе / Д. Кодэр ; пер. с англ. А. Новиков, Г. Ермаков. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2000. — 72 с.

10. Конан, У. М. Скарына (Скарыніч) Францішак (Францыск; 1490?—1551?) / У. М. Конан, С. А. Падокшын, І. А. Юхо // Асветнікі зямлі Беларускай: Х — пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — 2-е выд. — Мінск : БелЭн, 2006. — С. 389—398.

11. Лаўрэнава, Л. Францыск Скарына : інфармацыйная гадзіна / Л. Лаўрэнава // Бібліятэка прапануе. — 2016. — № 2. — С. 28—30.

12. Мальдис, А. Франциск Скорина: бесспорное и спорное / А. Мальдис // Соотечественники : очерки о белорусах и уроженцах Беларуси, обогативших мировую культуру / А. Мальдис. — Мінск : Звязда, 2013. — С. 20—36.

13. Мяснікоў, А. Францыск Скарына (каля 1490—1541): хросны бацька кнігадрукавання / А. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. — Мінск : Литература и искусство, 2008. — С. 36—39.

14. Садковіч, М. Георгій Скарына : кніга першая / М. Садковіч, Е. Львоў ; пер. з рус. М. Клімковіч. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1946. — 132 с.

15. Скарына, Ф. Выбраныя творы / Ф. Скарына. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 110 с.

16. Слаўны сын Беларусі : кніга пра Скарыну / уклад. С. С. Панізнік. — Мінск : Юнацтва, 1994. — 254 с.

17. Суша, А. Слова Скарыны – спадчына чалавецтва / А. Суша // Францыск Скарына на мовах народаў свету / [уклад., паслясл. А. Карлюкевіча ; прадм. А. Сушы]. — Мінск : Звязда, 2014. — С. 5—13.

18. Францыск Скарына: спадчына і пераемнікі : анатаваны бібліяграфічны паказальнік / нацыянальная бібліятэка Беларусі ; аўт.-склад. Г. Я. Галенчанка. — Мінск : Красіка-Прынт, 2002. — 176 с.

19. Шимолин, В. Франциск Скорина: московский след / В. Шимолин // Беларуская думка. — 2016. — № 3. — С. 86—91.

20. Яскевіч, А. А. Творы Ф. Скарыны: жанравая структура, філасофскія погляды, мастацтва слова / А. А. Яскевіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1995. — 144 с.