eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 8th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-BOOK-COMPASS 08 2026
  • anons-LITERARY-CROSSROADS 08 2026
  • anons-WOMEN-OF-BELARUS 07 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-SOLOVYOV-READINGS 11 09 2026
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

2026 – Год белорусской женщины
banner-five-year-quality

Tarashkevich-logo

 

20 студзеня споўнілася 120 год з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча, мовазнаўцы, перекладчыка і публіцыста Браніслава Тарашкевіча.

 

БРАНІСЛАЎ АДАМАВІЧ ТАРАШКЕВІЧ

 

ГАДЫ ЖЫЦЦЯ: 1892–1938

МЕСЦА НАРАДЖЭННЯ: засценак Мацюлішкі Віленскага павету

ПСЕЎДАНІМЫ: Адам Навука, Я. Тарас, Тарас Язычнік, Тарас Навіна

 

БІЯГРАФІЯ

TarashkevichПісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, вучоны-мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі Браніслаў Тарашкевіч нарадзіўся 8 (20) студзеня 1892 года ў засценку Мацюлішкі Віленскага павета ў сялянскай сям'і. Скончыў Віленскую гімназію (1911) і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Пасля яго заканчэння (1916) застаўся на кафедры рускай мовы, займаўся навуковай працай пад кіраўніцтвам акадэміка А. А. Шахматава.

Распрацаваў курс граматыкі беларускай мовы. «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча была выдадзена ў Вільні (1918) кірыліцай і лацінкай, перавыдавалася 7 разоў. Гэта першапраходніцкая праца маладога вучонага. Граматычныя катэгорыі, правілы, правапіс, тэрміналогія і сёння ляжаць у аснове сучасных граматык нашай мовы.

З восені 1919 года Б. Тарашкевіч чытаў лекцыі па беларускай мове ў Мінскім педінстытуце, з 1920 года ўзначальваў Беларускі аддзел у дэпартаменце асветы так званай Сярэдняй Літвы, дзе разам з Я. Станкевічам арганізаваў беларускія настаўніцкія курсы, адкрыў больш за 200 беларускіх школ. Працаваў выкладчыкам і дырэктарам Віленскай Беларускай гімназіі (1921–1922), быў адным з арганізатараў Таварыства беларускай школы.

Увесь гэты час не спыняў пісьменніцкай працы, пісаў артыкулы, рэцэнзіі на творы беларускіх паэтаў, празаікаў (на беларускай, польскай, рускай мовах), публіцыстычныя артыкулы (друкаваўся пераважна ў газетах і часопісах «Рунь», «Беларускі звон», «Вольны сцяг», «Наша будучыня»).

З 1922 года канчаткова пераходзіць да грамадска-палітычнай дзейнасці: быў абраны дэпутатам ад Заходняй Беларусі ў Сойм Польскай Рэспублікі, узначаліў Беларускі пасольскі клуб, выступаў з яскравымі, доказнымі прамовамі на пасяджэннях Сойма. У выступленнях гаварыў пра сутнасць польскай улады, паланізацыю насельніцтва на беларускіх землях, пра гвалтоўнае насаджэнне польскага асадніцтва, пра закрыццё беларускіх школ, гімназій, настаўніцкіх семінарый, змагаўся за аграрную рэформу на карысць сялян, настойваў на прыняцці праграмы Беларускага пасольскага клуба.

За чатыры гады дэпутацкай дзейнасці, да арышту і шасцігадовага зняволення ў польскіх турмах, Браніслаў Тарашкевіч – выдатны прамоўца, дасведчаны публіцыст-паліміст – 34 разы выступіў у парламенце Польшчы, змагаючыся за жыццёвыя інтарэсы свайго паняволенага народа. У 1925 годзе ён адзін з ініцыятараў-заснавальнікаў і старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады, сябрамі якой сталі каля 100 тысяч беларускіх сялян, інтэлігентаў, рабочых.

За сваю актыўную беларускую дзейнасць Б. Тарашкевіч у 1927 годзе быў арыштаваны палякамі і прыгавораны да 12 гадоў зняволяння. Сядзеў у турмах Вільні, Вронках, Грудзёнцы, Беластоку. У яго абарону выступіла грамадскасць усёй Еўропы, у Мінску камітэт у абарону Б. Тарашкевіча і Беларускай грамады узначальваў Я. Купала. Усё гэта паўплывала на тое, што Б. Тарашкевіч быў датэрмінова вызвалены ў 1930 годзе.

Нягледзячы на папярэджанні ўлады, не спыніў палітычнай барацьбы. У 1931 годзе быў зноў арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў. У турэмным зняволенні Б. Тарашкевіч займаўся літаратурнай, перакладчыцкай дзейнасцю, грунтоўна перапрацаваў «Беларускую граматыку», прыстасаваўшы яе для самастойнага вывучэння. Рукапіс быў перададзены на волю і апублікаваны.

У турме Б. Тарашкевіч напісаў гімн Беларускай грамады «Сто тысяч нас было сяброў». Яму належаць беларускія пераклады шэдэўраў сусветнай класікі «Іліяды» Гамэра і «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча.

У 1933 годзе вязень польскай турмы Б. Тарашкевіч быў абменены на вязня савецкай турмы Ф. Аляхновіча, прывезенага з Салаўкоў. Б. Тарашкевіч адразу быў накіраваны ў Маскву. Працаваў у Камінтэрне. Даводзіў, шліфаваў пераклад «Іліяды», які быў апублікаваны ў 1935 годзе (час. «Полымя», №3) з яго ўступным артыкулам. Рыхтавалася выданне беларускамоўнай «Іліяды» да друку, нават была ўжо карэктура кнігі.

Аднак кніга не пабачыла свет: 5 мая 1937 года аўтар перакладу як «агент польскага генштаба» быў арыштаваны органамі НКУС і этапаваны для суда ў Мінск. 5 студзеня 1938 года Б. Тарашкевіч «двойкай» НКУС Пракуратуры СССР быў прыгавораны да расстрэлу і  расстраляны.

Пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, вучоны-мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі Браніслаў Тарашкевіч нарадзіўся 8 (20) студзеня 1892 года ў засценку Мацюлішкі Віленскага павета ў сялянскай сям'і. Скончыў Віленскую гімназію (1911) і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Пасля яго заканчэння (1916) застаўся на кафедры рускай мовы, займаўся навуковай працай пад кіраўніцтвам акадэміка А. А. Шахматава.

Распрацаваў курс граматыкі беларускай мовы. «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча была выдадзена ў Вільні (1918) кірыліцай і лацінкай, перавыдавалася 7 разоў. Гэта першапраходніцкая праца маладога вучонага. Граматычныя катэгорыі, правілы, правапіс, тэрміналогія і сёння ляжаць у аснове сучасных граматык нашай мовы.

З восені 1919 года Б. Тарашкевіч чытаў лекцыі па беларускай мове ў Мінскім педінстытуце, з 1920 года ўзначальваў Беларускі аддзел у дэпартаменце асветы так званай Сярэдняй Літвы, дзе разам з Я. Станкевічам арганізаваў беларускія настаўніцкія курсы, адкрыў больш за 200 беларускіх школ. Працаваў выкладчыкам і дырэктарам Віленскай Беларускай гімназіі (1921–1922), быў адным з арганізатараў Таварыства беларускай школы.

Увесь гэты час не спыняў пісьменніцкай працы, пісаў артыкулы, рэцэнзіі на творы беларускіх паэтаў, празаікаў (на беларускай, польскай, рускай мовах), публіцыстычныя артыкулы (друкаваўся пераважна ў газетах і часопісах «Рунь», «Беларускі звон», «Вольны сцяг», «Наша будучыня»).

З 1922 года канчаткова пераходзіць да грамадска-палітычнай дзейнасці: быў абраны дэпутатам ад Заходняй Беларусі ў Сойм Польскай Рэспублікі, узначаліў Беларускі пасольскі клуб, выступаў з яскравымі, доказнымі прамовамі на пасяджэннях Сойма. У выступленнях гаварыў пра сутнасць польскай улады, паланізацыю насельніцтва на беларускіх землях, пра гвалтоўнае насаджэнне польскага асадніцтва, пра закрыццё беларускіх школ, гімназій, настаўніцкіх семінарый, змагаўся за аграрную рэформу на карысць сялян, настойваў на прыняцці праграмы Беларускага пасольскага клуба.

За чатыры гады дэпутацкай дзейнасці, да арышту і шасцігадовага зняволення ў польскіх турмах, Браніслаў Тарашкевіч – выдатны прамоўца, дасведчаны публіцыст-паліміст – 34 разы выступіў у парламенце Польшчы, змагаючыся за жыццёвыя інтарэсы свайго паняволенага народа. У 1925 годзе ён адзін з ініцыятараў-заснавальнікаў і старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады, сябрамі якой сталі каля 100 тысяч беларускіх сялян, інтэлігентаў, рабочых.

За сваю актыўную беларускую дзейнасць Б. Тарашкевіч у 1927 годзе быў арыштаваны палякамі і прыгавораны да 12 гадоў зняволяння. Сядзеў у турмах Вільні, Вронках, Грудзёнцы, Беластоку. У яго абарону выступіла грамадскасць усёй Еўропы, у Мінску камітэт у абарону Б. Тарашкевіча і Беларускай грамады узначальваў Я. Купала. Усё гэта паўплывала на тое, што Б. Тарашкевіч быў датэрмінова вызвалены ў 1930 годзе.

Нягледзячы на папярэджанні ўлады, не спыніў палітычнай барацьбы. У 1931 годзе быў зноў арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў. У турэмным зняволенні Б. Тарашкевіч займаўся літаратурнай, перакладчыцкай дзейнасцю, грунтоўна перапрацаваў «Беларускую граматыку», прыстасаваўшы яе для самастойнага вывучэння. Рукапіс быў перададзены на волю і апублікаваны.

У турме Б. Тарашкевіч напісаў гімн Беларускай грамады «Сто тысяч нас было сяброў». Яму належаць беларускія пераклады шэдэўраў сусветнай класікі «Іліяды» Гамэра і «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча.

У 1933 годзе вязень польскай турмы Б. Тарашкевіч быў абменены на вязня савецкай турмы Ф. Аляхновіча, прывезенага з Салаўкоў. Б. Тарашкевіч адразу быў накіраваны ў Маскву. Працаваў у Камінтэрне. Даводзіў, шліфаваў пераклад «Іліяды», які быў апублікаваны ў 1935 годзе (час. «Полымя», №3) з яго ўступным артыкулам. Рыхтавалася выданне беларускамоўнай «Іліяды» да друку, нават была ўжо карэктура кнігі.

Аднак кніга не пабачыла свет: 5 мая 1937 года аўтар перакладу як «агент польскага генштаба» быў арыштаваны органамі НКУС і этапаваны для суда ў Мінск. 5 студзеня 1938 года Б. Тарашкевіч «двойкай» НКУС Пракуратуры СССР быў прыгавораны да расстрэлу і  расстраляны.

ВЕХІ ЖЫЦЦЯ

8 (20).01.1892– нарадзіўся ў засценку Мацюлішкі Віленскага павету Віленскай губерніі, цяпер Вільнюскі раён, Літва.

1911 – скончыў 2-ю Віленскую гімназію.

1916 – скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага ўніверсітэта.

1916–1918 – на кафедры рускай мовы і славеснасці Петраградскага ўніверсітэта.

З 1917 – адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады.

1918 – загадвае культурна-асветным аддзелам Петраградскага аддзяленьня Белнацкама.

1918 – выдаў «Беларускую граматыку для школ».

1919 – выкладчык беларускай і грэцкай моў у Менскім пэдагагічным інстытуце.

1919 – арыштаваны бальшавікамі.

1920 – старшы рэферэнт дэпартамента асветы Сярэдняй Літвы.

1921–1922 – дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

1922 – абраны дэпутатам польскага сейма, узначаліў у ім Беларускі пасольскі клуб.

1925 – старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

14.12.1927 – арыштаваны.

1928 – абраны акадэмікам АН Беларусі.

05.1928 – на «Працэсе 56-і» асуджаны на 12 гадоў турмы.

05.1930 – датэрмінова вызвалены паводле распараджэння прэзідэнта Польшчы.

05.02.1931 – арыштаваны польскімі ўладамі.

11.1932 – асуджаны на 8 гадоў катаржнай турмы.

09.1933 – па абмене палітвязнямі жыў у СССР. Працаваў загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце ў Маскве.

05.05.1937 – арыштаваны НКУС .

05.01.1938 – «двойкай» НКУС і Пракуратуры СССР прыгавораны да расстрэлу.

29.11.1938 – быў растраляны.

26.01.1957 – рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА

1. Тарашкевіч, Б. А. Беларуская граматыка для школ : факс. выд. / Б. А. Тарашкевіч. – Мн. : Нар. асвета, 1991. – 136 с.

Праца складаецца з раздзелаў: 1. Гукi; 2. Часцiны мовы; 3. Падзел слова; 4. Правапiс; 5. Сказ. Уяўляе поўны падручнiк беларускай мовы, у якім апiсваюцца ўсе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту погляду яе нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Для замацавання правіл даюцца заданнi з тэкстам, узятыя з твораў беларускiх пiсьменнiкаў i фальклору.


2. Тарашкевіч, Б. АВыбранае : крытыка, публіцыстыка, пераклады / Б. А. Тарашкевіч ; укладанне, уступ і камент. А. Ліса. – Мн. :  Маст. літ., 1991. – 319 с.

«Выбранае» уключае публіцыстычныя выступленні Б. Тарашкевіча ў Сойме Рэчы Паспалітай Польшчы, а таксама мова- і літаратуразнаўчыя эцюды ранніх і апошніх гадоў жыцця, фрагменты «Іліяды» Гамера.


3. Тарашкевіч, Б. А. Заходняя Беларусь – плацдарм імперыялістычнай інтэрвенцыі / Б. А. Тарашкевіч. – Беларус. акад. навук, Каміс. па вывучэнню Заход. Беларусі. – Мн., 1931. – 20 с.

МАТЭРЫЯЛЫ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ БРАНІСЛАВУ ТАРАШКЕВІЧУ

1. Бергман, А. Слова пра Браніслава Тарашкевіча : гістарычны жыццяпіс / А. Бергман. – Мн. : Маст. літ., 1996. – 191с.

Манаграфія Аляксандры Бергман прысвечана выдатнаму беларускаму палітыку, мовазнаўцу і перакладчыку Б. Тарашкевічу. Грунтуючыся на шматлікіх архіўных матэрыялах, успамінах і сведчаннях сучаснікаў, польская даследчыца асвяціла складаны жыццяпіс Б. Тарашкевіча, які, як і безліч іншых беларускых дзеячаў, знік у прадоннях ГУЛАГу.


2. Валахановіч, А. І. Споведзь у надзеі застацца жывымА. І. Валахновіч, У.М. Міхнюк. –  Мінск: БелНДІДАС,1999. – 197 с.

Кніга прысвечана аднаму з найбольш знакамітых сыноў беларускага народа – Браніславу Тарашкевічу. Упершыню ў Беларусі аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча выдадзена на мове арыгінала.


3. Гарматны, В. П. Браніслаў Тарашкевіч і аграрнае пытанне ў сейме ІІ Рэчы Паспалітай (1922-1927 гг.) / В. П. Гарматны. – Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя 2. – 2010. – № 2. – С. 56–62.

У артыкуле разглядаецца дзейнасць Браніслава Тарашкевіча ў Сейме ІІ Рэчы Паспалітай (1922–1927 гг.) па абароне інтарэсаў заходнебеларускага сялянства. Б. Тарашкевіч быў лідэрам Беларускага Пасольскага Клуба, добра ведаў становішча сялян і з веданнем справы абараняў іх правы. Прамоўніцкае ўменне і добра прадуманыя прамовы прынеслі Тарашкевічу шырокую вядомасць, што занепакоіла польскія ўлады, якія, асцерагаючыся ўплыву прадстаўніка заходнебеларускага сялянства, у парушэнне Канстытуцыі пайшлі на арышт  Браніслава Тарашкевіча.


4. Ліс, Арсень. Gloria victis! : збор твораў /А. Ліс. – Мінск : выдавец І. П. Логвінаў, 2010. – 574 с.

У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Уласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі. Gloria victis! – кніга таксама пра мастакоў, пра беларускую літаратуру ў Польшчы. У прыватнасці, чытач можа знайсці тут артыкулы аб лёсах Максіма Танка, Язэпа Драздовіча, Паўла Южыка.


5. Марціновіч, А. А. Хто мы, адкуль мы... : гістарычныя эсэ, нарысы : у 3 кн. /  А. А. Марціновіч. –  Мн. : Беларусь, 2008. – Кн. 3. –   447 с.

Аўтар распавядае пра землякоў, якія пакінулі значны след у гісторыі Беларусі і іншых краін, – Б. Тарашкевіча, Л. Бакста, О. Шмідта, першую жанчыну-геолага Г. Місуну, выдатных адраджэнцащ А. Луцкевіча, І. Дварчаніна, Я. Лёсіка, П. Бадунову, А. Смоліча, Ф. Шантыра, М. Шчакаціхіна, А. Станкевіча і іншых знакамітых людзей.

ТВОРЧЫЯ ЗДАБЫТКІ БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА

Выступаў у беларускім друку з 1914 году.

У 1918 годзе, працуючы загадчыкам культурна-асветнага аддзелу Белнацкаму, падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую «Беларускую граматыку для школ». У ёй аўтар абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся ў той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры, у пісьмовым друку; улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследаванні Аляксея Шахматава, Яўхіма Карскага) і досвед папярэднікаў. Граматыка пасля вытрымала 6 перавыданняў. Граматыка доўгі час з'яўлялася галоўным падручнікам па беларускай мове, асабліва ў часы беларусізацыі 1920-ых гг.

Пераклаў на беларускую мову "Іліяду" Гамера і „Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча.

Пераклады Б. А. Тарашкевіча даказваюць багацце, мастацкую выразнасць і шматграннасць беларускай літаратурнай і народнай мовы.

УВЕКАВЕЧАННЕ ПАМЯЦІ БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА

Імем Б. Тарашкевіча названы вуліцы ў Мінску, Маладзечне і Радашковічах, ліцэй у Бельск-Подляску у Польшчы.

СПАСЫЛКІ